Департамент по туризму Министерства спорта и туризма Республики Беларусь начинает вести Реестр субъектов туристической деятельности.

Проводится переучет бывших узников лагеря «Озаричи». Требуются ксерокопии паспорта и удостоверения узника.

Обращаться по адресу: ул. Школьная, 2 (бывшая 1-я школа, кабинет «Ветераны труда и войны»), с 9.00 до 13.00 (кроме субботы и воскресенья).

 

народны ансамбль народнай песні “Радасцея” Прудкоўскага СДК

У вёсцы Прудок абыліся тры святы: Дзень вёскі, 55-годдзе ўтварэння каллектыва мастацкай самадзейнасці – ансамбля народнай песні “Радасцея” і 25-годдзе з дня прысваення яму звання “Народны”.

На працягу 55 гадоў “Радасцея” з’яўлялася не проста вакальным ансамблем, але і захавальнікам народных традыцый. Вось і на гэтае свята сяляне разам з удзельнікамі народнага ансамбля накіраваліся да гаспадароў па яблычны каравай. Па традыцыі каравай кожны год па чарзе пякуць мясцовыя жыхары. У гэты раз яблычны каравай пякла Таццяна Фядзько, а парэзала яго і раздала жыхарам Прудка яе дачка Іна.

Пасля гэтага людзі прайшліся з песнямі па цэнтральнай вуліцы да Прудкоўскага сельскага дома культуры, дзе адбыўся святочны канцэрт. У яго час былі выказаны словы ўдзячнасці жыхарам вёскі, якія прайшлі канцлагеры і выжылі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Канстанцін Васільевіч Крукоўскі, Надзея Ягораўна і Ніна Ягораўна Дашкоўскія, Марыя Рыгораўна Філіпчык, Люсія Іванаўна Мягкая, Надзея Патапаўна Манкевіч.

Павіншавалі дзвюх старэйшых жанчын вёскі – Ганну Парфёнаўну Кругаль і Марыю Рыгораўну Філіпчык. На дваіх ім споўнілася 184 гады. А разам са старэйшымі павіншавалі і самых маленькіх – Валерыю Лапаціну і Мікіту Кузняцова. Віншавалі шматдзетныя і прыёмныя сем’і, лепшых працаўнікоў гаспадаркі, успаміналі пра заснавальнікаў і кіраўнікоў хора Прудкоўскага сельскага дома культуры.

На працягу ўсяго свята гучалі песні ў выкананні народнага ансамбля народная песні “Радасцея” Прудкоўскага СДК, творчага калектыва Светлагорскага цэнтра народнай творчасці.