Стань удзельнікам новага фотаконкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Радзіма”!

На конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, трэба даслаць фотаздымкі-пейзажы, фотаработы, якія паказваюць працоўнага чалавека ці адлюстроўваюць традыцыі і побыт беларусаў. 

Да ўдзелу ў народным фотаконкурсе запрашаюць прафсаюзных актывістаў любога ўзросту, галоўнае, каб фотаработы былі дастатковай мастацкай якасці і падыходзілі да адной з 3 конкурсных намінацый: пейзажныя замалёўкі, традыцыі і побыт, працоўныя людзі.

“У 2016 годзе прайшоў фотаконкурс Федэрацыі прафсаюзаў “Я=Беларусь”, які сабраў больш за 8 тысяч здымкаў. Старшынёй прафесійнага журы быў знакаміты фатограф Юрый Іваноў, які адзначыў высокі прафесійны ўзровень удзельнікаў. У гэтым годзе па шматлікіх просьбах мы вырашылі зрабіць падобны фотаконкурс і прысвяціць яго малым гарадам Беларусі”, – расказаў начальнік упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы апарата Савета ФПБ Сяргей Камадзей.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюць да 1 кастрычніка 2018 года. Дадатковую інфармацыю пра фармат конкурсных работ можна знайці ў Палажэнні аб правядзенні народнага фотаконкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Радзіма” ці ўдакладніць у сваіх прафсаюзных камітэтах.

Адзін удзельнік можа даслаць не больш за 3 фотаздымкі. Лепшыя з іх будуць апублікаваны на інтэрнэт-партале 1prof.by і іншых рэсурсах.

Як паведамілі ў арганізацыйным камітэце конкурсу, увосень у межах гала-канцэрта народна-патрыятычнай акцыі ФПБ “Мы – разам!” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы фатаграфій удзельнікаў конкурсу “Радзіма”, якая потым пабывае ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. 

Пераможцаў фотаконкурсу выберуць у кастрычніку: лепшыя фотаздымкі вызначыць не толькі прафесійнае журы, але і ўдзельнікі анлайн-галасавання. Па выніках конкурсу будзе выдадзены альбом са здымкамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Пераможцы атрымаюць падарункі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і партнёраў мерапрыемства.

1prof.by

Об авторе

Статьи по Теме

ИНФОРМАЦИЯ ДЛЯ НАСЕЛЕНИЯ
ОБЩЕСТВЕННЫЕ ОБСУЖДЕНИЯ
RSS Гомельская область