«Нашчадкі» з Дубровы пазнаюць родны край і пішуць навуковыя даследаванні

«Нашчадкі» з Дубровы

Навукова-даследчая работа, падрыхтаваная вучнямі Дуброўскай школы, адзначана Дыпломам ІІ ступені на раённай навукова-практычнай канферэнцыі.

Даследаванне пад назвай «І многіх у людзі вывела яна…» прадставіў вучань 11 класса ДУА «Дуброўскі яслі-сад-сярэдняя школа» Мікалай Клешчанка – гуртковец аб’яднання па інтарэсах «Нашчадкі».

«Школьнае краязнаўства як адна з формаў пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў з’яўляецца важным кампанентам адукацыйнага працэсу, – лічыць кіраўнік аб’яднання, настаўніца гісторыі Дуброўскай школы Раіса Паліненка. – Вучэбная праграма па гісторыі не можа цалкам задаволіць інтарэсы і схільнасці навучэнцаў. Таму на дапамогу настаўніку гісторыі і вучням прыходзіць пазакласнае гістарычнае краязнаўства».

Матэрыялы пра Дуброўскую школу, сабраныя ўдзельнікамі аб’яднання «Нашчадкі», леглі і ў аснову прадстаўленай навукова-даследчай работы. Акрамя таго, на занятках навучэнцы даследуюць гісторыю роднага краю ў час Вялікай Айчыннай вайны, збіраюць звесткі пра воінскія злучэнні, што вызвалялі Дуброву.

«Гурткоўцы з задавальненнем наведваюць памятныя мясціны, – расказвае Раіса Анатольеўна. – Чарговы раз наведалі мемарыял «Баграціён» і пазнаёміліся з абноўленай экспазіцыяй музея. Навучэнцы з цікавасцю слухалі эмацыянальна-змястоўны аповяд загадчыцы музея Святланы Барысенка пра падзеі аперацыі «Баграціён» ў нашай мясцовасці».

Об авторе

ИНФОРМАЦИЯ ДЛЯ НАСЕЛЕНИЯ