23 верасня 1943 г.      Камарынскi      раён:  (центр — г.п.Камарын, зараз – у Брагiнскiм р-не). Вызвалены ў ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі. У вызваленні р-на ўдзельнічалі перадавыя часткі 13-й арміі (генерал-лейтэнант М.П.Пухаў) Цэнтральнага фронту; 8-я (палкоўнік П.А.Гудзь) і 74-я (генерал-маёр А.А.Казаран) стралковыя дывізіі 15-га стралковага корпуса (генерал-маёр І.І.Люднiкаў); 129-я асобная танкавая брыгада (палкоўнік Н.В.Пятрушын); партызанскі атрад імя К.Я.Варашылава (камандзір С.І.Філіпенка).

75 лет назад был освобожден первый населенный пункт Беларуси — Комарин (Главный эфир, Белтелерадиокомпания)

23 сентября в Комарине пройдут мероприятия, посвящённые 75-й годовщине освобождения

Жители Комарина отметили 75-летие освобождения города от немецко-фашистских оккупантов

Парк Победы появится в Комарине

27 верасня 1943 г. Церахоўскi раён:    (цэнтр г.п.Церахоўка, зараз у Добрушскiм р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічала 162-я стралковая дывізія (генерал-маёр С.Я.Сянчыла) 19-га стралковага корпуса 65-й арміі Цэнтральнага фронту.

Программа мероприятий, посвященных празднованию освобождения г.п.Тереховка от немецко-фашистских захватчиков

В горпоселке Тереховка Добрушского района прошли торжества по случаю 75-летия освобождения

28 верасня 1943 г. Веткаўскi раён:     89-я (палкоўнік К.М.Баннікаў), 159-я (палкоўнік С.П.Хайдук) танкавыя брыгады, 44-я мотастралковая брыгада (палкоўнік Р.Г.Скрыпко) 1-га танкавага корпуса, 17-я гвардзейская кавалерыйская дывізія (генерал-маёр П.Т.Курсакоў) 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Бранскага фронту.

30 верасня 1943 г. Свяцiлавiцкi раён:    (цэнтр в.Свяцiлавiчы, зараз у Веткаўскiм р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі 342-я стралковая дывізія (палкоўнік Л.Д.Чарвонiй) 3-й арміі Бранскага фронту; байцы партызанскай брыгады 1-й Гомельскай (камандзір П.А.Балыка) і іншых падраздзяленняў.

10 кастрычнiка 1943 г. Добрушскi раён:  73-я стралковая дывізія (генерал-маёр Д.І.Смірноў) 42-га стралковага корпуса 48-й арміі Цэнтральнага фронту; байцы партызанскай брыгады Добрушскай імя І.В.Сталіна (камандзір І.П.Крывянчэнка), якая 1943/09/27 г. злучылася з часцямі Савецкай Арміі.     

Программа мероприятий, посвященных 75-летию освобождения города Добруша от немецко-фашистских захватчиков

В Добрушском районе прошли торжества, посвященные 75-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков

17 кастрычнiка 1943 г. Лоеўскi      раён:   69-я (генерал-маёр І.А.Кузаўкоў), 106-я (палкоўнік М.М.Уласаў), 193-я (палкоўнік А.Р.Фралянкоў), 246-я (палкоўнік М.Р.Фядосенка) стралковыя дывізіі; 115-я асобная стралковая брыгада (генерал-маёр І.І.Санкоўскі) 65-й арміі Цэнтральнага фронту; партызанская брыгада Лоеўская «За Радзіму» (камандзір Г.І.Сінякоў). 

  Программа праздника Дня города и 75-летия освобождения Лоевского района от немецко-фашистских захватчиков   

Реконструкцией битвы на Днепре отметят 75-летие освобождения Лоева

17 октября — 75-летие освобождения Лоева от немецко-фашистских захватчиков. В преддверии юбилея жители и гости райцентра отпраздновали День города

Ярко, красочно, незабываемо лоевчане отпраздновали День города и 75-летие освобождения Лоевского района от немецко-фашистских захватчиков

18 лiстапада 1943 г. Рэчыцкi      раён:   У вызваленні р-на ўдзельнічалі 170-я (палкоўнік С.Р.Цыплянкоў), 194-я (палкоўнік П.П.Апякiн) стралковыя дывізіі 42-га стралковага корпуса; 2-я гвардзейская гаўбічная артылерыйская брыгада (палкоўнік А.І.Цялегін) 1-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіі прарыву (генерал-маёр артылерыі А.М.Волгін), 4-я гвардзейская (палкоўнік П.М.Значэнка), 20-я (палкоўнік П.С.Жаломскi) знішчальная процітанкавая артылерыйскія брыгады; 35-я гвардзейская мінамётная артылерыйская брыгада (палкоўнік М.І.Собалеў), 68-я асобная гарматная артылерыйская брыгада (палкоўнік З.Г.Траўкін) 48-й арміі; 162-я (палкоўнік С.І.Чарняк), 37-я гвардзейская (генерал-маёр І.І.Санкоўскі) стралковыя дывізіі 19-га стралковага корпуса; 15-я, 16-я, 17-я гвардзейскія танкавыя брыгады; 1-я гвардзейская мотастралковая брыгада (палкоўнік Г.М.Філіпаў) 1-га гвардзейскага танкавага корпуса; 23-я танкавая брыгада (палкоўнік М.С.Дзямідаў) 9-га танкавага корпуса; 3-я гвардзейская зенітная артылерыйская дывізія (генерал-маёр І.М.Cярэдзін) 65-й арміі і сілы двух авіядывізій 16-й паветранай арміі Беларускага фронту; партызанская брыгада Рэчыцкая імя К.Я.Варашылава (камандзір М.П.Анiпка), якая 1943/11/17 г. злучылася з часцямі Савецкай Арміі.

18 лiстапада 1943 г. Васiлевицкi раён:    Часткі 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (генерал-маёр І.Т.Чаленка), 193-й Дняпроўскай стралковай дывізіі (генерал-маёр А.Р.Фралянкоў) 65-й арміі Беларускага фронту; партызанскія брыгады 101-я Даманавіцкая (камандзір М.А.Чарнавусаў), Васілевіцкая імя П.К.Панамарэнкі (камандзір І.І.Бандарэнка).

21 лiстапада 1943 г. Стрэшынскi раён:    (цэнтр г.п.Стрэшын, зараз у Жлобiнскiм р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі войскі Беларускага фронту (генерал арміі К.К.Ракасоўскі).

23 лiстапада 1943 г. Брагiнскi раён:    55-я (палкоўнік М.М.Заiюльеў) і 356-я (палкоўнік М.Р.Макараў) стралковыя дывізіі 61-й арміі, 68-я асобная танкавая брыгада (падпалкоўнік П.М.Цімчанка) Беларускага фронту; партызанскі атрад імя Р.І.Катоўскага (камандзір А.Я.Міхневіч).

23 лiстапада 1943 г. Хойнiцкi раён:    519-ы стралковы полк 81-й стралковай дывізіі (генерал-маёр А.Б.Барынаў) 89-га стралковага корпуса і 68-я танкавая брыгада (маёр Р.А.Цімчанка) 61-й арміі Беларускага фронту.

25 лiстапада 1943 г. Журавiцкi раён:    (цэнтр – в.Журавiчы, зараз у Рагачоўскiм р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі 269-я стралковая дывізія (генерал-маёр А.Ф.Кубасаў) 3-й арміі Беларускага фронту; байцы партызанскай брыгады 10-й Журавіцкай.

26 лiстапада 1943 г. Гомель:  вызвалены ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі. У вызваленні ўдзельнічалі 4-я стралковая дывізія (палкоўнік Д.Д.Вараб’ёў) 25-га стралковага корпуса; 115-й укрэпраён (генерал-маёр Ф.П.Пічугін) 11-й арміі; 102-я стралковая дывізія (генерал-маёр А.М.Андрэеў) 29-га стралковага корпуса 48-й арміі Беларускага фронту; байцы шэрагу атрадаў і брыгад Гомельскага партызанскага злучэння (камандзір І.П.Кожар).

У вызвалены горад прыбыў апарат ЦК КП(б)Б і беларускі ўрад (з 1943/12/31 па 1944/07/21 г.). З 7 снежня 1943 г. па 10 красавіка 1944 г. у Гомелі знаходзіўся штаб Беларускага фронту (а з 17 лютага 1944 г. — 1-га Беларускага фронту).

25 лiстапада 1943 г. Кармянскi раён:     121-я (генерал-маёр Л.Д.Чарвонiй), 283-я (палкоўнік В.А.Канавалаў) стралковыя дывізіі; 117-я танкавая брыгада (палкоўнік А.С.Варанкоў) 3-й арміі Беларускага фронту.

27     лiстапада 1943 г. Буда-Кашалёўскi раён:     4-я стралковая дывізія (палкоўнік Д.Д.Вараб’ёў) і 231-ы танкавы полк (падпалкоўнік Ф.М.Кавалёў) 48-й арміі Беларускага фронту.

27 лiстапада 1943 г. Уваравiцкi раён:    (цэнтр г.п.Уваравiчы, зараз у Буда-Кашалёўскiм р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі часткі 11-й арміі (генерал-лейтэнант І.І.Фядзюнiнскi) Беларускага фронту.

27 лiстапада 1943 г. Чачэрскi раён:    У вызваленні р-на ўдзельнічалі 169-я стралковая дывізія (генерал-маёр Е.П.Яроменка) 10-га стралковага корпуса, 4-ы штурмавы інжынерна-сапёрны батальён (маёр П.К.Кручкоў) 61-й арміі Беларускага фронту.

30 лiстапада 1943 г. Нараўлянскi раён:    415-я стралковая дывізія (палкоўнік П.І.Машчалкоў) 61-й арміі Беларускага фронту; партызанская брыгада 27-я Нараўлянская імя С.М.Кірава (камандзір В.П.Яромаў).

11 студзеня 1944 г. Ельскi раён:     415-я стралковая дывізія (палкоўнік П.І.Машчалкоў) 61-й арміі Беларускага фронту; партызанская брыгада 37-я Ельская (камандзір А.С.Мішчанка), якая паэтапна — з 1943/11/27 г. па 1944/01/11 г. — злучылася з часцямі Савецкай Арміі.

14 студзеня 1944 г. Мызыр:  (У 1938-1954 гг. цэнтр Палескай вобл., цяпер — цэнтр Мазырскага р-на). Войскамі Беларускага фронту ў ходзе Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Мазыр. 18 часткам і злучэнням Савецкай Арміі, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні «мазырскай». У вызваленні р-на ўдзельнічалі 55-я стралковая дывізія (палкоўнік М.М.Заiюльеў) 89-га стралковага корпуса; 415-я стралковая дывізія (палкоўнік П.І.Машчалкоў); 3-я гвардзейская кавалерыйскія дывізія (генерал-маёр М.Д.Ягодзiн) 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса; 16-я гвардзейская (генерал-маёр Г.А.Бялоў); 15-я гвардзейская (генерал-маёр І.Т.Чаленка), 14-я (палкоўнік Р.П.Каблоў) гвардзейская кавалерыйская дывізіі; 1816-ы самаходны артылерыйскі полк (падпалкоўнік М.П.Рыжанаў); 7-ы гвардзейскі кавалерыйскі корпус 10-й гарматнай артылерыйскай брыгады (генерал-маёр А.І.Бруханаў); 21-я лёгкая артылерыйская брыгада (палкоўнік У.М.Іваноў); 2-я мінамётная брыгада (падпалкоўнік А.М.Аляксееў) 6-й артылерыйскай дывізіі прарыву 61-й арміі, 234-я знішчальная авіядывізія 16-й паветранай арміі Беларускага фронту; партызанская брыгада Мазырская імя Аляксандра Неўскага (камандзір А.Л.Жыльскi).

14 студзеня 1944 г. Калiнкавiцкi раён:    Войскамі Беларускага фронту ў ходзе Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Калінкавічы. 20 часткам і злучэнням Савецкай Арміі, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні «Калінкавіцкія». У вызваленні р-на ўдзельнічалі 15-я (падпалкоўнік К.Г.Кажанаў), 17-я (палкоўнік Б.В.Шульгін) гвардзейскія танкавыя брыгады; 1-я гвардзейская мотастралковая брыгада (палкоўнік Г.М.Філіпаў); 1888-ы самаходны артылерыйскі полк (падпалкоўнік П.У.Макацюба) 1-га гвардзейскага танкавага корпуса, 20-я знішчальная процітанкавая артылерыйская брыгада (падпалкоўнік А.І.Копелеў) 65-й арміі; 81-я стралковая дывізія (палкоўнік І.П.Хорыкаў) 89-га стралковага корпуса; 77-я (генерал-маёр В.С.Аскалепаў), 12-я (палкоўнік Д.К.Малькоў), 76-я (генерал-маёр А.В.Кірсанаў) гвардзейскія стралковыя дывізіі 9-га гвардзейскага стралковага корпуса; 356-я стралковая дывізія (генерал-маёр М.Р.Макараў); 68-я асобная танкавая брыгада (падпалкоўнік Р.А.Цімчанка); 10-я гарматная артылерыйская брыгада (генерал-маёр А.І.Бруханаў), 118-я цяжкая гаўбічная артылерыйская брыгада (палкоўнік М.С.Акiмушкiн) 6-й артылерыйскай дывізіі прарыву 61-й арміі; 241-я (палкоўнік І.Р.Курыленка) і 301-я (палкоўнік Ф.М.Федарэнка) бамбавальнай авіядывізіі 3-га бамбавальнага корпуса і частка сіл 282-й знішчальнай авіядывізіі (падпалкоўнік Ю.М.Беркаль) 6-га авиакорпуса і 234-я знішчальная авіядывізія (палкоўнік Я.З.Татанашвили) 16-й паветранай арміі Беларускага фронту.

20 студзеня 1944 г. Даманавiцкi раён:    (центр в.Азарычы, у 1960 г. р-н расфармiраваны, г.п.Азарычы пераданы Калiнкавiцкаму р-ну). Вызвалены падчас Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі савецкіх войскаў. У вызваленні р-на ўдзельнічалі 37-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр І.І.Санкоўскі) 18-га стралковага корпуса 65-й арміі Беларускага фронту; байцы 101-й Даманавіцкай партызанскай брыгады і іншых падраздзяленняў.

23 студзеня 1944 г. Лельчыцкi раён:     У ходзе Калінкавіцка-Мазырскай наступальнай аперацыі савецкіх войскаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены г.п.Лельчыцы. У вызваленні р-на ўдзельнічалі 14-я гвардзейская кавалерыйская дывізія (палкоўнік Р.П.Каблоў) 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса; 117-й стралковы полк (падпалкоўнік Ф.І.Вінакураў) 23-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса 61-й арміі Беларускага фронту; партызанская брыгада Лельчыцкая (камандзір М.М.Дамбоўскі).

24 лютага 1944 г. Рагачоўскi раён:    Савецкімі войскамі ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай наступальнай аперацыі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г.Рагачоў. 13 часткам і злучэнням, якія вызначыліся пры яго вызваленні, прысвоены ганаровыя найменні «Рагачоўская». У вызваленні р-на ўдзельнічалі 120-я стралковая дывізія (палкоўнік Я.Я.Фогель) 41-га стралковага корпуса, 169-я стралковая дывізія (палкоўнік В.А.Вяроўкiн) 35-га стралковага корпуса, 40-я знішчальна-процітанкавая артылерыйская брыгада (палкоўнік С.А.Нiкiцiн), 13-ая зенітна-артылерыйская дывізія (палкоўнік В.М.Качубей), 2-i штурмавы інжынерна-сапёрны батальён (палкоўнік М.П.Воранаў) 3-й арміі; частка сіл 2-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі (палкоўнік Г.I.Камароў), 282-я знішчальная авіядывізія (палкоўнік Ю.М.Беркаль) 6-га авіякорпуса, 283-я знішчальная авіядывізія (палкоўнік С.М.Чырва), 249-я бамбавальная авіядывізія (палкоўнік I.Р.Курыленка) 3-га бамбавальнага авіякорпуса, 271-я начная бамбавальная авіядывізія (палкоўнік М.Х.Барысенка) 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронту.

26 чэрвеня 1944 г. Парыцкi раён:    (цэнтр г.п.Парычы, зараз у Светлагорск i м р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі 105-ы стралковы корпус (генерал-маёр Д.Ф.Аляксееў) 65-й арміі 1-га Беларускага фронта; 2-і гвардзейскі дывізіён бранякатэраў (капітан 3-га рангу А.І.Пяскоў) Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

26 чэрвеня 1944 г. Жлобiнскi раён:    У ходзе Бабруйскай аперацыі войскі 1-га Беларускага фронту вызвалілі г.Жлобін. 2 злучэнням і 1 частцы, якія вызначыліся пры яго вызваленні, прысвоены ганаровыя найменні «Жлобінскіх». У вызваленні р-на ўдзельнічаў 115-ы укрэпраён (генерал-маёр Ф.П.Пічугін) 48-й арміі 1-га Беларускага фронту.

27 чэрвеня 1944 г. Акцябрскi раён:    У вызваленні р-на ўдзельнічалі 48-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Г.М.Корчыкаў) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі 1-га Беларускага фронту; партызанская брыгада 123-я Кастрычніцкая імя 25-годдзя БССР (камандзір І.М.Мярзляк).

29 чэрвеня 1944 г. Петрыкаўскi раён:    55-я стралковая дывізія (палкоўнік М.А.Андрусенка) 61-й арміі 1-га Беларускага фронту; дэсантны атрад (малодшы лейтэнант М.П.Чалы), 2-я брыгада рачных караблёў (капітан 2-га рангу В.М.Міцін) Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

30 чэрвеня 1944 г. Капаткевіцкi раён:    (цэнтр – г.п.Капаткевiчы, зараз у Петрыкаўскiм р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічалі 76-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр А.В.Кірсанаў) 114-га стралковага корпуса 70-й арміі 1-га Беларускага фронту; партызанскі атрад Капаткевiцкі 125-й Капаткевіцкай брыгады (камбрыг А.М.Жыгар).

5 лiпеня 1944 г. Тураўскi раён:    (цэнтр – г.п.Тураў, зараз г.Тураў у Жыткавiцкiм р-не). У вызваленні р-на бралі ўдзел 23-я стралковая дывізія (палкоўнік І.В.Басцееў) і 1-я брыгада бранякатэраў (капітан 2-га рангу С.М.Лялько) Дняпроўскай ваеннай флатыліі 1-га Беларускага фронту.

6 лiпеня 1944 г. Жыткавiцкi раён:    23-я (палкоўнік І.В.Басцееў) стралковая дывізія, 55-я (палкоўнік К.М.Андрусенка) стралковая дывізія 89-га стралковага корпуса 61-й арміі 1-га Беларускага фронту.

13 лiпеня 1944 г. Ленiнскi раён:    (цэнтр – в.Ленiн, зараз у Жыткавiцкiм р-не). У вызваленні р-на ўдзельнічала 55-я стралковая дывізія (палкоўнік К.М.Андрусенка) 89-га стралковага корпуса 61-й арміі 1-га Беларускага фронту.