Камісія па справах непаўналетніх
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх
Кендыш Наталля Іванаўна
Графік працы: панядзелак-пятніца з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30.
Час прыёму па асабістых пытаннях: чацвер з 8.00 да 13.00.
Тэлефон: +375 2342 4-89-56
Адрас: г. Светлагорск, вул. Інтэрнацыянальная, д.7А, каб. №1.
Якія вырашаюцца пытанні
Каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетніх у раёне.
Якія выконваюцца функцыі
- прымае прадугледжаныя заканадаўствам меры па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетніх у раёне;
- уносіць на разгляд райвыканкама пытанні стану выхаваўчай і прафілактычнай работы з непаўналетнімі;
- прымае меры па абароне, аднаўленню i рэалiзацыi правоў i законных інтарэсаў непаўналетніх, выяўленню і ліквідацыі прычын і ўмоў узнікнення безнагляднасці, бездагляднасці, здзяйснення непаўналетнімі правапарушэнняў;
- аказвае дапамогу ў працоўным i бытавым уладкаваннi непаўналетнiх, якiя вызвалены з устаноў крымінальна-выканаўчай сiстэмы цi вярнулiся са спецыяльных вучэбна-выхаваўчых, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў, садзейнічанне ў вызначэнні форм уладкавання непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама ажыццяўляе iншыя прадугледжаныя заканадаўствам функцыі па аказанні сацыяльнай дапамогі непаўналетнім;
- дае згоду на датэрміновае па ініцыятыве ўстановы адукацыі спыненне адукацыйных адносін з непаўналетнім навучэнцам, якія асвойваюць змест аднаго з відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і не засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;
- прымяняе меры ўздзеяння ў адносінах да непаўналетніх, іх бацькоў, апекуноў цi папячыцеляў, iншых асоб у выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам;
- уносіць на разгляд райвыканкама пытанні стану выхаваўчай і прафілактычнай работы з непаўналетнімі;
- ажыццяўляе іншыя функцыі, вызначаныя ў Законе Рэспублікі Беларусь "Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» i iншых актах заканадаўства.