Прынцып «адно акно»
Прынцып «адно акно»
Прынцып «адно акно» заключаецца ў адмысловым рэжыме апрацоўкі дакументаў без непасрэднага ўзаемадзеяння грамадзян са службовымі асобамі, якія прымаюць адміністрацыйныя рашэнні, пры якім зацікаўленай асобе не патрабуецца прадстаўляць дакументы, якія могуць быць запытаны і атрыманы самастойна ўпаўнаважанымі службовымі асобамі.
Агульныя патрабаванні да парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" (далей – Закон). Праца па прывядзенні дзеючага заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным законам дазволіла не толькі спрасціць адміністрацыйныя працэдуры і скараціць іх колькасць, але і ліквідаваць залішнія адміністрацыйныя бар'еры.
Дзеянне Закона распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах не толькі на грамадзян, але і індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.
Ключавымі вынікамі Закона ў сферы адміністрацыйных працэдур можна назваць:
- па-першае, выключэнне ведамаснага і істотнае абмежаванне мясцовага нарматворчаства ў дачыненні да адміністрацыйных працэдур. Цяпер парадак працы з грамадзянамі рэгулюецца заканадаўчымі актамі або пастановамі ўрада Рэспублікі Беларусь і толькі ў рэдкіх выпадках актамі мясцовых органаў улады;
- па-другое, заканадаўчае замацаванне атрымала патрабаванне аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання па прынцыпе "аднаго акна".
Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца:
* законнасць;
* роўнасць зацікаўленых асоб перад законам;
* прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб;
* адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры;
* аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры;
* заяўны прынцып аднаго акна;
* супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Зацікаўленая асоба можа ўдзельнічаць у ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, на падставе акта заканадаўства, альбо акта ўпаўнаважанага на тое дзяржаўнага органа, альбо устаноўчых дакументаў, альбо даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Законам вызначаны:
* кампетэнцыя ўпаўнаважаных органаў;
* правы і абавязкі зацікаўленых асоб.
Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры не можа перавышаць пятнаццаці дзён, а ў выпадку накіравання ўпаўнаважаным органам запыту ў іншыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі – аднаго месяца, калі іншы тэрмін не прадугледжаны заканадаўчымі актамі, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У выпадку накіравання ўпаўнаважаным органам запыту ў кампетэнтны орган замежнай дзяржавы тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры прыпыняецца з дня накіравання запыту да дня атрымання запытаных дакументаў і (або) звестак.
Даведкі, якія выдаюцца ўпаўнаважанымі органамі, сапраўдныя на працягу шасці месяцаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.
Законам вызначаны пералік дакументаў, якія прадстаўляе зацікаўленая асоба разам з заявай.
Зацікаўленая асоба мае права адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, пісьмова паведаміўшы аб адкліканні упаўнаважаны орган, які разглядае заяву зацікаўленай асобы.
Законам прадугледжаны абавязак упаўнаважаных органаў, якія выдалі зацікаўленай асобе даведку або іншы дакумент, сведчанне вернасці копій гэтых даведкі або іншага дакумента, па заяве зацікаўленай асобы, калі заканадаўствам не прадугледжана неабходнасць натарыяльнага сведчання вернасці копій такіх даведкі або іншага дакумента.
Законам замацавана права зацікаўленай асобы на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы.
За парушэнне заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах кіраўнікі і іншыя работнікі ўпаўнаважанага органа, іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.