Аналіз працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ў Светлагорскім раённым выканаўчым камітэце у 2019 годзе
Аналіз працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ў Светлагорскім раённым выканаўчым камітэце у 2019 годзе
У райвыканкам паступаюць пісьмовыя, электронныя і вусныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, звароты на «прамую тэлефонную лінію», забяспечана работа «гарачай лініі» райвыканкама і спецыяльнай лініі sms-паведамленняў.
У 2019 годзе павялічылася колькасць зваротаў у райвыканкам на 2,4%: паступіла 740 зваротаў (2018-723). Знізілася колькасць пісьмовых зваротаў на 5% (2019-187, 2018-196), электронных - на 8% (2019-186, 2018-202), павялічылася колькасць вусных зваротаў на 13% (2019-367, 2018-325).
У райвыканкам паступіла 42 паўторных звароты (2018-51), 52 калектыўных звароты (2018-54), 8 ананімных зваротаў (2018-9). У кнігу заўваг і прапаноў райвыканкама ў мінулым годзе ўнесены 1 зварот, за 2018 год унесена 3 звароты.
У райвыканкам паступіла заяў - 630 (2018-618)
скаргаў - 109 (2018-105)
прапаноў - 1 (2018-0)
Грамадзяне звяртаюцца:
па пытаннях камунальнай і дарожнай гаспадаркі - 215 зваротаў, 2018-247
па жыллёвых пытаннях - 46 зваротаў, 2018-54
па пытаннях заработнай платы - 7 зваротаў, 2018 - 0
па пытаннях працаўладкавання - 11, 2018 - 21
па пытаннях аховы здароўя - 4, 2018 - 7
па пытаннях адукацыі - 8, 2018 - 26
па пытаннях сельскай гаспадаркі - 27, 2018 - 13
па пытаннях землекарыстання - 34, 2018 - 26.
Разглядаюцца калектыўныя звароты трыццаці і больш заяўнікаў з выездам на месца.
На працягу 7 гадоў вялікая ўвага надаецца тым зваротам, якія задаволены пасля паўторнага звароту. Гэтыя звароты выяўляюцца, вывучаюцца прычыны, чаму звароты не задаволеныя адразу. У 2018 і 2019 гадах такія звароты выключаны. Іх колькасць паступальна зніжалася ў папярэднія гады.
Задаволена ўсяго 148 зваротаў, растлумачана 487 зваротаў, на кантролі 105 зваротаў, перанакіравана ў адпаведнасці з кампетэнцыяй 7 зваротаў. На кантролі, у асноўным, застаюцца звароты па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання.
У 2019 годзе ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны разгляду зваротаў не парушаліся.
У 2019 годзе асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляўся старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі, кіраўніком спраў райвыканкама. У ходзе іх правядзення ў райвыканкам паступіла 234 звароты грамадзян і юрыдычных асоб на 104 праведзеных прыёмах.
Арганізаваны і праведзены «Дзень ЖЭУ - Дзень дэпутата» на базе ЖЭУ № 1,2,3 камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства «Светач», “Дзень сельсавета –Дзень дэпутата” на тэрыторыях Чыркавіцкага, Красноўскага, Давыдаўскага і Мікалаеўскага сельсаветаў з удзелам дэпутатаў усіх узроўняў. Выязныя прыёмы праводзяцца па месцы жыхарства грамадзян у дзень правядзення пасяджэнняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, трэцюю пятніцу месяца і пры правядзенні інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама.
Праведзена у 2019 годзе 79 выязных прыёмаў, звярнулася 124 чалавекі (у 2018 годзе праведзена 59 выязных прыёмаў, звярнулася 109 чалавек).
Па актуальных для грамадзян пытаннях, з мэтай іх своечасовага разгляду, вывучэння сітуацыі, якая складваецца ў раёне і забеспячэння сувязі насельніцтва з выканаўчымі і распарадчымі органамі ў Светлагорскім райвыканкаме штотыдзень па суботах і дадаткова па пятніцах працуе «прамая тэлефонная лінія». Па суботах арганізавана і праведзена 51 "прамая тэлефонная лінія» (2018-48), на якія звярнулася 122 чалавекі (2018-55). Часцей за ўсё грамадзяне звяртаюцца па камунальна-бытавых пытаннях і пытаннях добраўпарадкавання.
Службай «адно акно» райвыканкама выконваецца 144 адміністрацыйных працэдуры па заявах грамадзян і юрыдычных асоб (2018-103). Выконваюцца ўсе абавязковыя адміністрацыйныя працэдуры па пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №740. У 2019 годзе прынята 6052 заявы, за 2018 год - 4669, зроблена 4753 запыты, у 2018 годзе - 5622.
Начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама А.У.Швец