Установа «Светлагорская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа «Хімік» ППО ААТ«СветлагорскХімвалакно»

Адрас: Гомельская вобласць, г.Светлагорск, вул. Леніна, 47

Дырэктар Курачкін Юрый Юр'евіч, тэл. 5-68-40

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці - Васілец Любоў Аляксандраўна, тэл. 5-68-40

Галоўны бухгалтар - Скуратовiч Таццяна Уладзіміраўна, тэл. 5-68-40

Від дзейнасці:

  • фізічная падрыхтоўка, умацаванне здароўя дзяцей і навучэнцаў праз заняткі фізічнымі практыкаваннямі і відамі спорту, павышэнне ўзроўню іх агульнай культуры, рухальнай актыўнасці, долі фізічных нагрузак пры павелічэнні разумовай і псіхалагічнай нагрузкі;
  • папулярызацыя фізічнай культуры і спорту, здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку і вольнага часу;
  • адбор перспектыўных ў спорце вышэйшых дасягненняў вучняў і перадача іх у вышэйшае звяно падрыхтоўкі;

Установа праводзіць вучэбна-трэніровачныя заняткі па відах спорту:

  • таэквандо

Ўстанова не мае ўласнай спартыўнай базы. Вучэбна-трэніровачныя заняткі праводзяцца на арандаванай спартыўнай базе - спартыўная зала з сінтэтычным пакрыццём стадыёна «Хімік» (1006м 2 ), спартыўныя залы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.