Светлагорская раённая арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»
Першы сакратар Светлагорскага РК ГА «БРСМ»
Кантактная інфармацыя:
Адрас: вул. Леніна, д.32, каб.11
Электронны адрас: svt.rk.brsm@mail.ru
Тэлефон/факс: 8(0242) 9-18-49
Галоўны бухгалтар: Бакеева Наталія Генадзьеўна
Галоўны спецыяліст: Новікава Анастасія Вітальеўна
Тэлефоны: 8(0242) 9-32-94
Спасылка на групу ў кантакце: https://vk.com/molodejsvetlogorschini
Спасылка на Інстаграм:
Светлагорскі раён заўсёды славіўся актыўнай і таленавітай моладдзю. Аб'ядноўваючы маладых людзей, з іх ідэямі, задумамі, творчымі планамі, важна даць магчымасць рэалізаваць іх са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, аўтарытэтнымі людзьмі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі органаў улады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў.
Усё гэта магчыма дзякуючы Светлагорскай раённай арганізацыяй Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»!
Мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, спрыянне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Асноўнымі напрамкамі ў рабоце раённай арганізацыі з'являюцца:
-грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі («Беларусь – крынiца натхнення»);
-працаўладкаванне моладзі («Працуем разам»)
https://vk.com/away.php?to=https%3A%2F%2Fvk.cc%2FaqT0vm&post=-163406490_1617&cc_key= ;
-добраахвотніцтва і валанцёрскі рух ГА «БРСМ» Добрае сэрца («У школу з добрым сэрцам», «Цуды на Каляды», «Падаруй дзіцяці Вышыванку»);
-падтрымка адоранай і таленавітай моладзі («100 ідэй для Беларусі»);
-папулярызацыя здаровага ладу жыцця («Моладзь за – здаровы лад жыцця»);
-узаемадзеянне з партнёрскімі арганізаціямі, міжнароднае супрацоўніцтва;
-інфармацыйна-іміджавая дзейнасць («МІГ»).
Што мы можам прапанаваць?
Той, хто вырашыў звязаць свой лёс з намі, зможа праявіць свае здольнасці і зрабіць цікавей сваё жыццё, таму што, прымаючы ўдзел у праграмах і акцыях ГА «БРСМ», ён мае магчамасць:
- паехаць разам з аднагодкамі ў экалагічныя, спартыўныя, творчыя, маладзёжныя і студэнцкія лагеры;
- прыняць удзел у палітычным жыцці свайго рэгіёна і нашай краіны;
- паказаць свае творчыя здольнасці і таленты ў рэгіянальных і рэспубліканскіх фестывалях маладзёжнай творчасці;
- прыняць удзел у семінарах, конкурсах, якія праводзяцца замежнымі і міжнароднымі маладзёжнымі арганізацыямі;
- прыняць удзел ў маладзёжных турыстычных злётах, фестывалях аўтарскай песні;
- прыняць удзел у рэгіянальных і рэспубліканскіх юнацкіх спаборніцтвах па футболе, хакеі, скейтбордзе, шашках, і іншых відах спорту;
- пагутарыць з аднагодкамі з іншых краін, знайсці новых сяброў, падчас правядзення міжнародных лагераў, удзельнічаючы ў праграмах маладзёжных абменаў;
- падрыхтавацца да будучай службы на карысць Рэспублікі ў спецыяльна арганізаваных спартыўных лагерах;
- абмеркаваць праблемы, якія хвалююць маладых людзей, на старонках маладзёжнай прэсы, ў тэлевізійных і радыёперадачах, адрасаваных маладзёжнай аўдыторыі.
Стаўшы членам «БРСМ», Вы атрымліваеце маладзёжны білет, значок «БРСМ», а таксама магчымасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах і акцыях, якія праводзяцца «Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі»