Грамадская прыёмная

2021 год будзе адзначаны важнай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі - людзі розных сацыяльных груп, прафесій і узростаў  абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць напрамкі стратэгіі далейшага развіцця рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе.

Запрашаем прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні, падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства. Свае прапановы можна будзе пакінуць у грамадскай прыёмнай пры Светлагорскім раённым выканаўчым камітэце ў аўторак і чацвер з 16.00 да 18.00 у перыяд з 12 лістапада 2020 г. па 10 лютага 2021 года па адрасе: г.Светлагорск, плошча Цэнтральная, 1, кабинет№5.

 Графік работы грамадскай прыёмнай пры Светлагорскім раённым выканаўчым камітэце  

У рамках падрыхтоўкі да VI Усебеларускага Народнага сходу пры Светлагорскім раённым выканаўчым камітэце працуе Грамадская прыёмная па адрасе: г.Светлагорск, плошча Цэнтральная, 1, кабинет №5.