VI Усебеларускі народны сход

Паважаныя жыхары Светлагорскага раёна!

Працягваецца падрыхтоўка да VI Усебеларускага народнага схода, на якім будуць вызначаны прыярытэты далейшага грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

У гэтыя дні ўнесці свае прапановы па гэтых пытаннях можа кожны. 

Напрыклад, накіраваць іх можна на адрас электроннай пошты rik@svetlogorsk.by

У наступным яны будуць перададзены для апрацоўкі, аналізу і абагульнення ў працоўную групу рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага схода.

УВАГА! 

Для разгляду і апрацоўкі Вашай прапановы ў абавязковым парадку неабходна ўказаць прозвішча, імя (цалкам), адрас рэгістрацыі (знаходжання), кантактны тэлефон, а ў тэме паведамлення пазначыць сферу, якой тычыцца ваша прапанова.

УЗОР ЗАПАЎНЕННЯ ПРАПАНОВЫ

Тэма: маладзежная палітыка

Іваноў Іван Іванавіч, г. Светлагорск, вул.Калініна, 181; 

+ 375-29-123-45-67

ПРАПАНОВА: “Лічу мэтазгодным павелічэнне верхняга парога маладзежнага ўзросту з 31 года да 35 гадоў".

 

Дасланыя прапановы не падпадаюць пад дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" і не патрабуюць адказу.