У Гомельскім маладзёжным тэатры рэпеціруюць прэм'еру "Сем сноў аб табе"

БЕЛТА

У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры рыхтуюць прэм'еру спектакля "Сем сноў аб табе", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Алена Маставенка.

"У аснове пастаноўкі - п'еса сучаснага ўкраінскага драматурга Кіры Малінінай, створаная па матывах апавядання "Вочы блакітнага сабакі" Габрыэля Гарсія Маркеса", - расказала Алена Маставенка.

Спектакль, жанр якога вызначаны як меладрама, - аб пошуках кахання, адзіноце, думках аб фатуме. Месцам дзеяння становіцца адзін і той жа пакой, у якім галоўныя героі - Ён і Яна - вядуць дыялог. Іх размовы аб узаемаадносінах, пачуццях, эмоцыях, перажываннях, выпадковасцях і прадвызначанасці.

Творчая група пад кіраўніцтвам рэжысёра-пастаноўшчыка Ірыны Кубліцкай пачала ўжо рэпетыцыі. Ролі выканаюць Валерый Лагута і Сяргей Арцёменка.

Прэм'ерныя паказы меладрамы запланаваны на май.