ЦВК абнавіла папярэднія даныя аб выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта

БЕЛТА

ЦВК абнавіла папярэднія даныя аб выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Так, у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,08 працэнта галасоў (яго падтрымалі 4 659 561 выбаршчык). За Святлану Ціханоўскую, паводле абноўленых даных, прагаласавалі 10,09 працэнта (587 411), Ганну Канапацкую - 1,68 працэнта (97 552), Андрэя Дзмітрыева - 1,21 працэнта (70 613), Сяргея Чэрачня - 1,15 працэнта (66 695), супраць усіх - 4,6 працэнта (267 628).

Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, - 5 818 965. Яўка ў цэлым па краіне складае 84,27 працэнта. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 92,14 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 82,69 працэнта, Гомельскай - 89,7 працэнта, Гродзенскай - 88,62 працэнта, Мінскай - 84,79 працэнта. У Магілёўскай вобласці прагаласавалі 90,79 працэнта выбаршчыкаў, у Мінску - 67,26 працэнта.

Як паведамляла сёння на брыфінгу старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, па меры падрыхтоўкі пасяджэння Цэнтрвыбаркама па выніках выбараў даныя галасавання будуць удакладняцца.