ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Лукашэнка

БЕЛТА

ЦВК зацвердзіла вынікі прэзідэнцкіх выбараў. За дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 80,1 працэнта выбаршчыкаў. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

За Святлану Ціханоўскую прагаласавала 10,12 працэнта выбаршчыкаў, Ганну Канапацкую - 1,68 працэнта, Андрэя Дзмітрыева - 1,21 працэнта, Сяргея Чэрачня - 1,14 працэнта, супраць усіх - 4,59 працэнта.

Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, - 5 818 955. Яўка ў цэлым па краіне складае 84,28 працэнта.

Сёння адбылося пасяджэнне ЦВК, рашэннем камісіі зацверджаны вынікі выбараў. Прэзідэнтам Беларусі выбраны Аляксандр Лукашэнка, гаворыцца ў паведамленні Цэнтрвыбаркама.