Светлагорск. З клопатамі аб бяспецы дзятвы!

Administrator

Лета-доўгачаканая пара для ўсіх дзяцей, а для дарослых – адказны перыяд. Усе дзеці павінны быць пад наглядам: хто-то адправіўся ў дзіцячы лагер, а хто-то паехаў да бабулі і дзядулі.

Сёння ратавальнікі МНС і АСВОД правялі прафілактычнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» і «Летні патруль» з выдатнымі хлапчукамі і дзяўчынкамі з аздараўленчага лагера «Чайка». Добрае надвор'е і атмасфера дазволіла дзецям не толькі правесці час у спартыўных баталіях, але і ўспомніць правілы бяспекі. Тры каманды: «Агеньчык», «Вогнетушыцель» і  «Пажарныя» спаборнічалі за званне быць лепшымі. Хлопцы праходзілі этап за этапам, ад выезду ратавальнікаў на НС да тушэння пажару.

Свята бяспекі прайшоў выдатна. У нас не было прайграўшых, бо той, хто ведае, як дзейнічаць у НС заўсёды застаецца пераможцам. Усе ўдзельнікі атрымалі ад ратавальнікаў наглядную агітацыю і багаж ведаў па бяспецы.