Вясеннія канікулы пачынаюцца ў беларускіх школьнікаў
У Беларусі пачынаюцца вясеннія канікулы. Школьнікі будуць адпачываць шэсць дзён - з 30 сакавіка па 4 красавіка, паведамляе БЕЛТА.
На канікулах дзеці змогуць наведваць школьныя лагеры. Праграма знаходжання распрацоўваецца ў кожнай навучальнай установе індывідуальна з улікам усіх санітарна-прафілактычных мерапрыемстваў, рэкамендацый санэпідэмслужбы і Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі разам з тэлеканалам АНТ падрыхтавалі ролік аб элементарных правілах паводзін для школьнікаў у час вясенніх канікулаў. Іх выкананне - эфектыўная мера прафілактыкі супраць прастудных і вірусных захворванняў. Школьнікам рэкамендуецца мінімізаваць стасункі, не наведваць масавыя мерапрыемствы, па магчымасці не кантактаваць з пажылымі людзьмі. Неабходна таксама рэгулярна і старанна мыць рукі і праветрываць памяшканне.
Кожны школьнік на вясенніх канікулах зможа знайсці сабе занятак даспадобы. Яны будуць чытаць, гуляць у настольныя і інтэрактыўныя гульні, удзельнічаць у віктарынах. З дзецьмі будуць займацца вопытныя педагогі. Ва ўсіх установах адукацыі праводзяцца неабходныя проціэпідэмічныя мерапрыемствы.
- Тэгі
- Вясеннія канікулы