Беларускамоўны дзень у дзіцячым садку Светлагорска
У апошні чацвер кожнага месяца ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №22 праводзіцца беларускамоўны дзень. У гэты дзень усе — і дарослыя, і дзеці — размаўляюць на беларускай мове, гуляюць у беларускія гульні, чытаюць творы беларускіх пісьменнікаў, разглядаюць ілюстрацыі да беларускіх народных казак, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамесныя вырабы, выконваюць народныя песні. Усё гэта выклікае ў дзяцей непадробную цікавасць, развівае дапытлівасць і пашырае ўяўленні аб родным краі і роднай краіне.
- Тэгі
- Беларускамоўны дзень