У Светлагорскім раёне расказалі аб школьным свяце роднай мовы

Светлагорскiя навiны

У Чыркавіцкай сярэдняй школе на працягу тыдня кожны школьны дзень пачынаўся з калектыўнага выканання беларускіх песень. Гэта дазволіла ахапіць вялікую колькасць удзельнікаў, вучні і настаўнікі адчувалі свой непасрэдны ўдзел, асабістую далучанасць да агульнага свята. Была створана атмасфера роднасці, звязнасці, радасці. На перапынках трансліраваліся відэаролікі з рознымi вершамі, прэзентацыя «Яўгенія Янішчыц. Верш «Мова».

Класны кіраўнік 6 класа М.У.Рагаўцова сумесна з бацькамі вучняў  падрыхтавала рознакаляровыя банцікі для дзяўчат і гальштукі для хлопчыкаў. Наведваючы сталовую, шасцікласнікі віталіся, жадалі ўсім «Смачна есці»,  дзякавалі работнікам кухні за абед на роднай мове.