Урад вызначыў, як будуць выглядаць біяметрычныя дакументы

БЕЛТА

Савет Міністраў прыняў пастанову нумар 297 ад 31 мая 2021 года "Аб формах бланкаў біяметрычных дакументаў і іх апісанні", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прававым актам устаноўлены формы бланкаў біяметрычных дакументаў, якія засведчваюць асобу, у выглядзе пластыкавай смарт-карткі з інтэгральнай мікрасхемай, што змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі і крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі; для выезду з Беларусі або ўезду ў краіну - у выглядзе пашпартнай кніжкі з інтэгральнай мікрасхемай, што змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі.