Цікавае лета – падарожжа у родны край беларускі
Лета – гэта выдатная пара і для дзяцей, і для дарослых. Менавіта летам у дзяцей ёсць выдатная магчымасць атрымаць зарад здароўя на ўвесь год. Многія дзеці праводзяць лета ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Як праходзіць лета ў ДУА “Санаторны яслі-сад №13 г. Светлагорска”?
Велізарную ролю ў тым, наколькі цікава дзеці будуць праводзіць лета ўдзіцячым садзе, залежыць ад жадання і ўмення выхавацеля зрабіць кожны дзень для дзіцяці яркім. Дзеці летам атрымліваюць многа новых і цікавых уражанняў, паколькі менавіта ў гэты перыяд яны вызваленыя ад вучэбных заняткаў і прысвячаюць час фізкультурна – аздараўленчай і мастацка –эстэтычнай дзейнасці.
Шмат часу у летні перыяд дзеці праводзяць на свежым паветры. Аптымальнае спалучэнне арганізаванай педагогамі дзейнасці выхаванцаў дазваляе кожнаму з іх займацца любімай справай. Традыцыйна ў нашым садзе праводзяцца тэматычныя тыдні. На кожным тыдні прадугледжаны сваі мерапрыемства. Іх тэматыка разнастайная.
У межах тыдня “Беларусь турыстычная” ва ўстанове дашкольнай адукацыі былі арганiзаваны гульні-падарожжы па беларусі, родным горадзе. Выхаванцы пабывалі на сапраўдным “Кірмашу”. На працягу тыдня дзеці пазнаёміліся з вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі, рознымі па выкананні, на вышыўках, саматканых посцілках, ручніках.Самастойна упрыгожвалі аплікацыяй беларускагаузора сурвэткі, ручнікі, малявалі сімвалы краіны. Як на сапраўдным кірмашу былі у ролі ганчара — ляпілі сувеніры. Чыталі і пераказвалі апавяданні і казкі, развучвалі беларускія прыказкі, прымаўкі, песні і танцы. Дзецi старэйшага дашкольнага узросту пашырылі свае веды пра родны край, гicторыю свайго народа. Зацікаўленна гулялі ў настольныя дыдактычныя і развіваючыя гульні, у рухомыя беларускія народныя гульні.
Тыдзень “Беларусь турыстычная” дазволіў на канкрэтных прыкладах не толькі паказаць дзецям багацце традыцый нашага народу, пазнаёміць іх з асаблівасцямі беларускіх рамёстваў праз фальклор, але і ў форме вясёлай забаўляльных гульнях развіць у выхаванцаў маўленчыя, вакальныя і творчыя здольнасці.
Ірына Панцялеева, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
- Тэгі
- Цікавае лета