Лукашэнка: жанчынам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні

БЕЛТА

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні беларускім жанчынам з вясновым святам - Днём жанчын. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы - мама, сям'я, Радзіма - жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.

"У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Дарагія суайчынніцы!

Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясновым святам - Днём жанчын.

Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы - мама, сям'я, Радзіма - жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні.

У гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.