З-за халоднага надвор'я пераносіцца пачатак веснавых палявых работ на больш познія тэрміны - Белгідрамет

БЕЛТА

З-за халоднага надвор'я пераносіцца пачатак веснавых палявых работ на тэрыторыі Беларусі на больш познія тэрміны, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Часам на палях утвараецца невялікае снежнае покрыва. Пад уплывам адмоўных тэмператур на большай частцы тэрыторыі краіны адбываецца падмярзанне верхняга пласта глебы. Нізкіх тэмператур, небяспечных для азімых збожжавых культур, не адзначаецца", - расказалі ў Белгідрамеце.

У некаторых раёнах на паўночным усходзе краіны, дзе снежнае покрыва захоўваецца яшчэ з зімы, магчыма частковае выправанне азімых культур.