Запрашаем светлагорцаў да ўдзелу ў акцыі «Чысты лес»

Светлагорскiя навiны

9 кастрычніка ў Беларусі пройдзе акцыя «Чысты лес». Экалагічная кампанія прысвечана Году народнага адзінства.

Стаць удзельнікам можа кожны. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і расказаць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць добраахвотнікаў усім неабходным інвентаром.

Калі вы хочаце прыняць удзел у праекце вялікай групай людзей, тэлефануйце абласным каардынатарам акцыі:

Гомельская вобласць:

  • галоўны ляснічы Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Тарасаў Сяргей Аляксандравіч: (0232) 34-9917, (044) 555-04-09;
  • намеснік кіраўніка Гомельскага ДВЛГА па ідэалагічнай рабоце Патапава Алена Уладзіміраўна: (0232) 34-99-18, (044) 506-50-01.

Светлагорскі лясгас:

  • Дырэктар установы — Гаўрылавец Ігар Адамавіч: 8 (02342)
  • 4-82-38.
  • Прыёмная — Арлоўская Ала Аляксандраўна: 8 (02342) 7-72-15.
  • Галоўны ляснічы — Грышкавец Андрэй Уладзіміравіч: 8 (02342)
  • 4-82-28.

Арганізатары паведамляюць: кожнае дзіця, якое прыняло ўдзел у акцыі, атрымае ад лясгасаў сувенір. Каштоўныя падарункі чакаюць аўтараў самых крэатыўных фота і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках пад хэштэгам # ЧыстыЛес2021 і # Чыстылес2021.