Лукашэнка: Беларусь і ў далейшым не плануе ўдзельнічаць у спецаперацыі ва Украіне
Беларусь і ў далейшым не плануе ўдзельнічаць у спецаперацыі ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з членамі Савета бяспекі і кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што цяпер аперацыя праводзіцца на пяці напрамках: з Крыма, Данецка, Луганска, у напрамку Кіева, Чарнігава, Харкава. "Пры гэтым беларуская армія ніякага ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымала і не прымае. Мы можам гэта даказаць каму хочаце, але сёння ўжо не трэба. Амерыканцы прызналі, мы не бачым, каб Узброеныя Сілы Беларусі прымалі ўдзел у гэтай аперацыі. Больш таго, мы не бачым, каб беларуская армія рыхтавалася да ўдзелу ў гэтай аперацыі. Гэта ў адказ на заявы нашых збеглых нягоднікаў, якія разгарнулі кампанію па ўсёй Беларусі, што заўтра гэтыя, гэтыя, гэтыя часці будуць уведзены на тэрыторыю Украіны. Ніякіх мною рашэнняў не прымалася. І без майго рашэння гэтыя часці не могуць быць выведзены нават з казармы", - сказаў Прэзідэнт.