Расія адмяніла меры санітарна-каранціннага кантролю пры ўездзе для грамадзян Беларусі
Расія адмяніла меры санітарна-каранціннага кантролю для грамадзян Беларусі пры ўездзе ў РФ. Гэта вынікае з пастановы ўрада РФ, апублікаванай на расійскім сайце прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам уносяцца змяненні ў раней прынятыя Кабінетам міністраў РФ нарматыўныя акты. Як вынікае з пастановы, меры санітарна-каранціннага кантролю пры ўездзе ў Расію цяпер не распаўсюджваюцца на грамадзян Беларусі, якія прыбываюць праз беларуска-расійскую граніцу.
Іншай пастановай урад РФ адмяніў усе абмежавальныя меры для грамадзян Беларусі пры ўездзе ў Расію, якія былі ўведзены раней з-за распаўсюджвання COVID-19. Гэта азначае, што цяпер беларусы змогуць уехаць у Расію не толькі чыгуначным і авіяцыйным, але і аўтамабільным транспартам.
Як паведамлялася БЕЛТА, 17 сакавіка прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін заявіў, што ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян у рамках Саюзнай дзяржавы здымаюцца з 12 гадзін ночы 18 сакавіка. Ён падкрэсліў, што свабода перамяшчэння людзей важна з пункту гледжання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і гуманітарных кантактаў паміж брацкімі народамі дзвюх краін, асабліва ва ўмовах санкцыйнага націску Захаду на Расію і Беларусь.