Адвакаты 26 чэрвеня правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных
З нагоды 101-й гадавіны з Дня ўтварэння адвакатуры Беларусі 26 чэрвеня адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар БРКА Ірына Рэўт.
Акцыя пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Бясплатныя кансультацыі акажуць і старшыні ўсіх тэрытарыяльных калегій, а таксама старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў.
"Акцыя праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі. Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў", - праінфармавала Ірына Рэўт.
У гэтым годзе бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных адвакаты правядуць таксама 29 верасня - з нагоды Дня пажылых людзей і 1 снежня - з нагоды Дня юрыста.
- Тэгі