ДАІ забяспечыць бяспеку перамяшчэння аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі ў перыяд уборачнай кампаніі
ДАІ забяспечыць бяспеку перамяшчэння аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі ў перыяд уборачнай кампаніі. Аб гэтым журналістам расказаў старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Павел Санкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"ДАІ аказвае садзейнічанне органам мясцовай улады і кіраўніцтву сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у забеспячэнні бяспекі дарожнага руху спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі ў перыяд уборачнай кампаніі. Без увагі не застанецца пытанне перавозкі небяспечных грузаў сельгаспрадпрыемствамі. Супрацоўнікі ДАІ таксама нацэлены на аказанне дапамогі ў перавозцы ўраджаю і работнікаў сельгаспрадпрыемстваў", - сказаў Павел Санкевіч.
Ён адзначыў, што ўпор зроблены на садзейнічанне ўсім удзельнікам уборачнай кампаніі: "Разам з тым намаганні будуць накіраваны на выяўленне правапарушэнняў. Усе парушальнікі будуць прыцягнуты да адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам".
- Тэгі