Саўмін скарэкціраваў парадак распараджэння і выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу
Саветам Міністраў 6 ліпеня прынята пастанова нумар 446, якой скарэкціравана палажэнне аб парадку і ўмовах назначэння, фінансавання (пералічэння), распараджэння і выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У прыватнасці, змяненнямі прадугледжана дапаўненне пераліку дакументаў, якія запытваюцца рай-, гарвыканкамамі на працягу пяці каляндарных дзён з дня паступлення заявы аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым), а таксама ўвядзенне патрабавання аб правядзенні абследавання стану жылога памяшкання, якое набываецца з датэрміновым выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу, на адпаведнасць устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням.
Акрамя таго, будзе дапоўнены пералік падстаў для прыняцця рашэння аб адмове ў распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым), удакладнены функцыі рай-, гарвыканкамаў па пытаннях назначэння, распараджэння і выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
Пастанова ўступае ў сілу з 12 ліпеня 2023 года.
- Тэгі