У Мінпрацы нагадалі аб дзеяннях, калі бальнічны спатрэбіўся да або ў час водпуску

БЕЛТА

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што рабіць, калі бальнічны спатрэбіўся ў перыяд або да надыходу працоўнага водпуску. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале Мінпрацы, паведамляе БЕЛТА.

Калі чалавек захварэў у час працоўнага водпуску, то ён прадаўжаецца на адпаведную колькасць каляндарных дзён. Па жаданні работніка нявыкарыстаную частку водпуску па ўзгадненні з наймальнікам можна перанесці на іншы тэрмін бягучага рабочага года. Калі ж бальнічны спатрэбіўся да пачатку працоўнага водпуску, то пры жаданні работніка яго перанясуць на іншы час бягучага рабочага года, вызначаны па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам.

Умовамі для пераносу нявыкарыстанай часткі водпуску ў сувязі з хваробай лічацца жаданне работніка, дасягненне дамоўленасці з наймальнікам аб тэрмінах пераносу. Прычым перанос ажыццяўляецца ў рамках бягучага рабочага года.

"Работнік абавязаны праінфармаваць наймальніка аб прычыных, якія перашкаджаюць выкарыстанню працоўнага водпуску ў запланаваны тэрмін, і часе прадаўжэння водпуску", - адзначылі ў Мінпрацы.