Пасажыраабарот у Беларусі за першае паўгоддзе вырас на 12,6 працэнта

БЕЛТА

Пасажыраабарот у Беларусі ў студзені-чэрвені склаў 10 938,1 млн пасажыра-кіламетраў, або 112,6 працэнта да адпаведнага перыяду 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся 777 млн чалавек, або 103,2 працэнта да студзеня-чэрвеня 2022 года.

Грузаабарот за першае паўгоддзе 2023-га склаў 35,2 млрд тонакіламетраў, або 75,8 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года.

  • Тэгі