Забарона і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 41 раёне Беларусі
Забарона і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 41 раёне Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Як адзначаюць у Мінлясгасе, забарона на наведванне лясоў уведзена ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Акрамя таго, абмежаванні па вобласці дзейнічаюць у Вілейскім, Лагойскім, Барысаўскім, Крупскім, Маладзечанскім, Мінскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім, Пухавіцкім, Уздзенскім, Дзяржынскім і Валожынскім раёнах.
У Гродзенскай вобласці ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў у Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Іўеўскім, Воранаўскім, Лідскім, Гродзенскім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнах. У Брэсцкай вобласці абмежавалі наведванне лясоў у Івацэвіцкім, Пружанскім, Бярозаўскім, Драгічынскім, Кобрынскім, Камянецкім, Жабінкаўскім, Маларыцкім і Брэсцкім раёнах.
Дзейнічаюць абмежаванні і ў Гомельскім раёне, у прыватнасці ў Акцябрскім, Хойніцкім, Брагінскім, Лоеўскім, Гомельскім, Веткаўскім і Добрушскім раёнах.
Пад абмежаванні трапілі і два раёны Магілёўскай вобласці - Клічаўскі і Мсціслаўскі. У Віцебскай вобласці лясы ўсіх раёнаў адкрыты да наведвання.
З дапамогай інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў можна аператыўна прасачыць, у якіх раёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, даныя могуць мяняцца на працягу дня.
- Тэгі