Мінсельгасхарч абнавіў мінімальныя экспартныя цэны на мясную прадукцыю

БЕЛТА

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання змяніла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства ад 15 лютага 2023 года нумар 22, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).

Згодна з дакументам свежыя, ахалоджаныя або замарожаныя тушы або паўтушы маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць у Расію, краіны ЕАЭС, СНД і Грузію танней за $4,1 за кг, а ад дарослай БРЖ - танней за $3,9 за кг. У астатнія дзяржавы кошт экспарту будзе не ніжэйшы за $4 і $3,8 за кг.

Мінімальныя экспартныя цэны на малочную прадукцыю не змяніліся.

Пастанова ўступае ў сілу з 16 лютага.