Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 57 раёнах Беларусі
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 57 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.
Забароны дзейнічаюць на тэрыторыі Маладзечанскага, Валожынскага, Смалявіцкага, Крупскага, Бярэзінскага, Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Уздзенскага, Нясвіжскага, Капыльскага, Слуцкага, Старадарожскага, Клецкага, Салігорскага, Любанскага раёнаў Мінскай вобласці. Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў Докшыцкім, Ушацкім, Гарадоцкім, Шумілінскім, Лепельскім, Бешанковіцкім, Віцебскім, Сенненскім, Аршанскім, Чашніцкім, Лёзненскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці, Гродзенскім, Шчучынскім, Воранаўскім, Лідскім, Іўеўскім, Мастоўскім, Зэльвенскім, Слонімскім раёнах Гродзенскай вобласці.
Акрамя таго, у 13 раёнах Брэсцкай вобласці таксама ўведзены абмежаванні на наведванне лесу - у Камянецкім, Брэсцкім, Маларыцкім, Жабінкаўскім, Пружанскім, Драгічынскім, Ганцавіцкім, Ляхавіцкім, Івацэвіцкім, Бярозаўскім, Столінскім, Лунінецкім, Кобрынскім раёнах.
Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Петрыкаўскім, Акцябрскім, Калінкавіцкім, Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці. У двух раёнах рэгіёна ўведзены забароны - Гомельскім і Добрушскім.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.