Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 116 раёнах Беларусі
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 116 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў кожнай вобласці краіны, акрамя Гродзенскай - ва ўсіх раёнах рэгіёна ўведзены абмежаванні. У Віцебскім рэгіёне забаронена або абмежавана наведванне лясоў у 20 раёнах, у Магілёўскім - 21, Гомельскім - 21, Мінскім - 21, Брэсцкім - 16. Адзіныя свабодныя ад забарон і абмежаванняў раёны - Браслаўскі і Мядзельскі.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.