У Беларусі плануецца ўвесці сістэму маркіроўкі лякарстваў і маніторынгу іх руху

БЕЛТА

У Беларусі плануюць увесці сістэму маркіроўкі лекавых прэпаратаў і маніторынгу іх руху, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства аховы здароўя.

Што датычыцца руху лекавых прэпаратаў, размова ідзе аб маніторынгу ад моманту ўвозу або вытворчасці да вываду з абарачэння (водпуск з аптэк, прымяненне ва ўстановах аховы здароўя канкрэтнаму пацыенту).

Для адпрацоўкі тэхналогіі і выяўлення праблемных момантаў плануецца правесці пілотны праект з удзелам Міністэрства аховы здароўя, прадпрыемстваў сістэмы "Фармацыя", устаноў аховы здароўя, а таксама іншых зацікаўленых. Да ўдзелу запрашаюцца і арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, якія маюць ліцэнзію на фармацэўтычную дзейнасць.