Бясплатныя прававыя кансультацыі да Дня жанчын правядуць у Беларусі

БЕЛТА

Бясплатныя кансультацыі па прававых пытаннях правядуць у Беларусі 7 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі.

Кансультацыі будуць праходзіць як у вочным, так і ў фармаце прамых тэлефонных ліній. Тыя, хто звернецца, змогуць задаць пытанні па рабоце органаў прымусовага выканання, загсаў і архіваў, парадку рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах.

У прыватнасці, у Мінску сёння будуць кансультаваць з 10.00 да 13.00 натарыусы, адвакаты, а таксама прадстаўнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, а з 11.00 да 14.00 кансультацыі дадуць сталічныя органы загса.

У Гомелі прамыя тэлефонныя лініі пройдуць сёння з 9.00 да 11.00. Кансультацыі дадуць спецыялісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. Па пытаннях шлюбна-сямейнага заканадаўства можна тэлефанаваць па нумары 8 (0232) 51 02 73, прастаўлення апастыля на дакументах - 8 (0232) 51 02 75, архіўнай справы і справаводства - 8 (0232) 51 02 76, рэгістрацыі (ліквідацыі) суб'ектаў гаспадарання - 8 (0232) 51 02 78, прымусовага выканання выканаўчых дакументаў аб спагнанні аліментаў, сродкаў на ўтрыманне мужа або жонкі і інш. - 8 (0232) 510287, 510286.

З дадатковай інфармацыяй наконт бясплатных кансультацый у іншых рэгіёнах краіны можна азнаёміцца на сайтах галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў.