Аграметэаролаг расказаў, калі ў Беларусі пачнецца масавая сяўба ранніх яравых
Калі ў Беларусі пачнецца масавая сяўба ранніх яравых культур, расказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела аграметэаралогіі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Алег Клінцэвіч.
Паводле слоў спецыяліста, у бліжэйшы час у Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е і даволі часта будуць чакацца ападкі.
"Такія ўмовы надвор'я будуць пераносіць пачатак палявых сельскагаспадарчых работ на больш познія тэрміны. У сувязі з вялікай колькасцю ападкаў у гэтым годзе, спатрэбіцца больш часу для прасыхання глебы, асабліва цяжкай па грануламетрычным саставе. Мяркуем, што масавая сяўба ранніх яравых культур у краіне стане магчымай у красавіку. Адзначу, што ў канцы сакавіка веснавая сяўба можа пачацца толькі на поўдні краіны", - падкрэсліў начальнік аддзела аграметэаралогіі Белгідрамета.
***Поўны тэкст каментарыя чытайце на стужцы навін і сайце БЕЛТА.
- Тэгі
- Белгідрамет