Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі ў Маскве
Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі адбылася 15 сакавіка ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі. Мерапрыемства прайшло пад эгідай беларускага Нацыянальнага агенцтва па турызме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыпмісіі.
"Прадстаўнікам расійскіх турыстычных кампаній, запрошаных на прэзентацыю, прадставілі турыстычны патэнцыял Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцей, а таксама азнаёмілі з прапановамі беларускай сталіцы ў гэтай сферы", - адзначылі ў прэс-службе.
- Тэгі
- Туризм