Пачаў працаваць сайт камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой
Пачаў працаваць інтэрнэт-сайт komissia-dom.by Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Генпракуратуры.
Адзначаецца, што на гэтым рэсурсе ёсць уся неабходная інфармацыя для даведкі: патрабаванні да зваротаў, парадак іх падачы і тэрміны разгляду, кампетэнцыя камісіі. Размешчаны і адказы на часта задаваемыя пытанні.
Карыстальнікі сайта могуць звярнуцца непасрэдна ў камісію з выкарыстаннем электроннай пошты або Telegram-бота.
У наглядным ведамстве адзначылі, што камісія прадаўжае сваю работу ў парадку, устаноўленым указам кіраўніка дзяржавы.
- Тэгі