Больш за мільён школьнікаў і звыш 238 тыс. студэнтаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе
Больш за 1 млн школьнікаў, у тым ліку 110 тыс. першакласнікаў, сядуць за парты ў новым навучальным годзе, паведамляе БЕЛТА.
Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, агульная колькасць навучэнцаў застанецца на ўзроўні мінулага навучальнага года (у мінулым годзе было 1085 тыс. навучэнцаў). Будуць дзейнічаць звыш 2,8 тыс. школ.
Асвойваць прафесійныя навыкі будуць амаль 170 тыс. навучэнцаў прафтэхвучылішчаў, а таксама 238,5 тыс. студэнтаў 49 устаноў вышэйшай адукацыі.
У краіне будуць працаваць 3628 дзіцячых садоў, якія будуць наведваць 369 тыс. дзяцей.
Ва ўстановах адукацыі 1 верасня пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў і пачатку навучальнага года. Тэма першага ўрока - "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння". Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў.
На ўзроўні дашкольнай адукацыі да 2023/2024 навучальнага года выдадзена сем найменняў вучэбных выданняў агульным тыражом 387 840 экзэмпляраў і 8 найменняў вучэбна-метадычнай дакументацыі агульным тыражом 26898 экзэмпляраў.
На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі да 2023/2024 навучальнага года запланавана выданне 29 вучэбных дапаможнікаў для школ. З іх 24 падручнікі выдадзены да 1 верасня, яшчэ пяць (зборнікі задач і пропісі) убачаць свет да лістапада.
Падвозам будуць забяспечаны 59 тыс. навучэнцаў. Для гэтага задзейнічаюць больш за 1,6 тыс. школьных аўтобусаў.
- Тэгі