Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 60 раёнах Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 60 раёнах Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Па стане на 9.00 7 жніўня Гродзенская вобласць цалкам свабодна ад абмежаванняў і забарон на наведванне лясной мясцовасці.
У Мінскай вобласці абмежаваны да наведвання адзін раён - Мядзельскі. У Магілёўскай вобласці абмежаваны 19 раёнаў - усё, акрамя Асіповіцкага і Глускага. У Віцебскай вобласці абмежавана 20 раёнаў - гэта таксама ўсе раёны вобласці, акрамя Браслаўскага.
У Брэсцкай вобласці абмежавана пяць раёнаў - Іваноўскі, Пінскі, Ганцавіцкі, Лунінецкі і Столінскі. У Гомельскай вобласці ёсць абмежаванні на наведванне 15 раёнаў. Свабоднымі ад забарон на наведванне застаюцца Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Акцябрскі, Светлагорскі і Жлобінскі.
Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, даныя могуць мяняцца на працягу дня.
- Тэгі
- Грамадства