КДК адкрые з 22 жніўня гарачую лінію па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да школы

БЕЛТА

Камітэт дзяржаўнага кантролю з 22 па 24 жніўня адкрывае гарачую лінію па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да школы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.

Беларусы могуць праінфармаваць аб праблемах, якія ўзнікаюць пры зборы дзяцей у школу або набыцці неабходных тавараў; аб адсутнасці ў продажы неабходнага асартыменту тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту; аб даступнасці цэн на школьныя тавары; аб якасці набываемай прадукцыі.

Паведамленні на кароткі нумар 191 будуць прымацца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

  • Тэгі