Мінадукацыі: дзяржава бачыць і падтрымлівае маладзёжныя ініцыятывы
Дзяржава бачыць і падтрымлівае маладзёжныя ініцыятывы, заявіў журналістам галоўны спецыяліст упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Максім Караваевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Беларусі з'яўляецца стратэгічным напрамкам сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства. Дзяржава бачыць і падтрымлівае маладзёжныя ініцыятывы, мае патрэбу ў іх, - сказаў Максім Караваевіч. - Сёння цалкам сфарміравана нарматыўна-прававая база для рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. На яе аснове створана эфектыўная сістэма падтрымкі ўсіх катэгорый моладзі. Забяспечваюцца ўмовы для рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў маладых людзей. Для падтрымкі моладзі ствараюцца спецыяльныя фонды, вядуцца банкі даных таленавітай моладзі, назначаюцца стыпендыі лепшым студэнтам, аспірантам і дактарантам, вылучаюцца гранты на выкананне навукова-даследчых работ".
Галоўны спецыяліст нагадаў, што ў 2022 годзе Прэзідэнт Беларусі падпісаў закон "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі". "Дакументам уведзены новы напрамак работы з моладдзю - гэта дзяржаўная падтрымка маладзёжных ініцыятыў, рэалізацыя якога пашырыла падыход да аказання падтрымкі маладзёжным грамадскім арганізацыям і ініцыятыўным групам з ліку маладых грамадзян шляхам выдзялення на конкурснай аснове бюджэтных сродкаў на іх праекты і інавацыйныя ідэі. У законе абазначана, што дзяржаўная падтрымка маладзёжных ініцыятыў аказваецца суб'ектам маладзёжных ініцыятыў штогод за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам на конкурснай аснове. Каардынатарам гэтай дзейнасці выступае БРСМ. Парадак фарміравання фінансавання і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў устанаўліваецца ўрадам. З прыняццем гэтага закона ў маладзёжных грамадскіх арганізацый з'явілася магчымасць вылучаць цікавыя праекты, атрымліваць пад іх фінансаванне з боку дзяржавы і такім чынам уносіць уклад у развіццё свайго рэгіёна", - адзначыў ён.
Паводле яго слоў, у 2023 годзе ўжо рэалізуюцца 9 маладзёжных праектаў, якія атрымалі грантавую падтрымку. "Акрамя таго, у канцы 2021 года быў падпісаны яшчэ адзін дакумент, які дае магчымасць моладзі, ініцыятыўным людзям атрымліваць фінансавую падтрымку сваіх праектаў. Гэта ўказ аб 20 грантах Прэзідэнта Беларусі, што дае магчымасць на працягу года атрымаць фінансаванне на сваю ідэю або на маладзёжны праект. За кожнай ініцыятывай стаіць каманда маладых людзей, якія здольныя вызначыць праблемнае поле і прапанаваць сваё рашэнне. Сярод канкрэтных прыкладаў паспяхова рэалізаваных маладзёжных ініцыятыў - Лепельскі дом-інтэрнат, для якога закуплена абсталяванне і музычныя інструменты для карэкцыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця, у Бабруйску адкрыта спартыўная школа, У Брэсце - скаладром для моладзі", - дапоўніў Максім Караваевіч.
- Тэгі
- Моладзь