Департамент по туризму Министерства спорта и туризма Республики Беларусь начинает вести Реестр субъектов туристической деятельности.

Проводится переучет бывших узников лагеря «Озаричи». Требуются ксерокопии паспорта и удостоверения узника.

Обращаться по адресу: ул. Школьная, 2 (бывшая 1-я школа, кабинет «Ветераны труда и войны»), с 9.00 до 13.00 (кроме субботы и воскресенья).

 

Памятники истории и архитектуры Светлогорского района

Роспіс “Земля Светлогорская”, гарадскі цэнтр культуры, г. Светлагорск

Роспіс “Земля Светлогорская”, гарадскі цэнтр культуры, г. Светлагорск

Манументальнае пано складаецца з трох частак, якія арганічна перацякаюць адна ў другую. Яблыкі і коні, буслы, якія быццам купаюцца ў глыбіні неба, жанчна з хлебам каля магілы невядомага салдата, сучасная работніца тэкстыльнай прамысловасці, хлопец з раскрытай кнігай – усе гэтыя вобразы кампазіцыйна аб’яднаны светавымі кругамі  і сферамі: менавіта ў іх і сярод іх развіваюцца сюжэтныя дзеянні. Са сфер выходзяць светавыя патокі, якія паступова вытанчаюцца і ператвараюцца ў ніткі. Гэтыя ніткі збіраюцца ў руках работніцы тэкстыльнай прамысловасці, якая адначасова з’яўляецца як бы і гаспадыняй сусвету. Накірунак нітак, якія яна трымае, не выпадковы: яны нагадваюць рух сонечных промняў.

Кампазіцыя прысвечана прыгажосці прыроды Палесся, сучаснаму навукова-тэхнічнаму прагрэсу, памяці загінуўшых абаронцаў Радзімы. Складаныя ракурсы, якія разлічаны на ўспрыняцце роспісу з розных пунктаў ніжняга паверха і балкона фае, узбагачаюць кампазіцыю, арганічна ўключаюць яе ў прастору інтэр’еру.

Роспіс лірычны, пабудаваны на сера-галубых і вохрыста-залацістых адценнях, якія быццам таюць. Першасную ролю выконваюць прыродныя матывы.

“Зямля Светлагорская” выдзяляецца вытанчанай пластычнасцю і арнаментальнасцю, тонкім сумяшчэннем каляровых плямаў. Роспіс зроблены полівінілацэтатнай тэмперай па леўкасу.

У 1972г. у Светлагорску будуецца тагачасны палац культуры хімікаў. Для ўпрыгожання адной са сцен быў запрошаны мастак Г.Х.Вашчанка. Ад задумкі, распрацоўкі ідэі да яе рэалізацыі прайшло два гады. Сам роспіс заняў шэсць месяцаў працы. Каб  натхніцца Светлагоршчынай, мастак наведвае тагачасны камбінат штучшага валакна, часта гуляе па беразе Бярэзіны. У наш час роспіс “Зямля Светлагорская” – класіка  манументальнага роспісу; ён уключаны амаль ва ўсе зборнікі, прысвечаныя манументальнаму мастацтву.

Гаўрыіл Харытонавіч Вашчанка быў заслужаным дзеячам мастацтва Рэспублікі Беларусь, народным мастаком Рэспублікі Беларусь, лаурэатам дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесарам. Кэмбрыджскі біяграфічны цэнтр прызнаў яго Чалавекам  XX стагоддзя.

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Верхлессе

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Верхлессе

У 1976 г. могільнік уяўляў сабой 46 насыпаў, большая частка іх была пашкоджана – парушана ямамі. 19 курганоў захаваліся добра. Насыпы параслі дрэвамі і кустамі. Дыяметр курганоў 8−15 м, высота 1,5−2 м. Пры даследаванні Дубіцкай Н.М. у 2003 годзе іх колькасць паменьшылася да 38, з якіх пашкоджанымі былі 30. З абодвух бакоў курганы абкружаны полем.

Курган – насып зямлі над старажытным пахаваннем; часам засыпанае зямлёй пахавальнае збудаванне. Звычай хаваць набожчыкаў у курганах з’явіўся на мяжы неаліту і энеаліту (4-3-е тыс. да. н.э.). Паступова пашырыўся сярод усіх народаў свету, за выключэннем аўстралійскіх. З ростам маёмаснай няроўнасці становіцца ўсё больш відавочнай розніца паміж пахаваннямі. Асабліва багатым пахавальным інвентаром і складанасцю збудавання вылучаюцца скіфскія курганы стэпавага Прычарнамор’я.

На Беларусі курганы ўзніклі на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э. Вядомы пад назвамі курганы, капцы, валатоўкі, сопкі, французскія або шведскія магілы. Курганы, выяўленыя на Беларусі, належаць усходнеславянскім плямёнам 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н.э. і часоў Старажытнай Русі, славяна-балцкаму насельніцтву, балтам. Вядомы асобныя курганы і курганныя могільнікі. Каля некаторых сучасных населеных пунктаў ёсць па некалькі курганных груп з колькасцю ад 2 да 200 курганоў у групе. Зрэдку у курганах сустракаюцца драўляныя зрубы з накатам і без яго (Гродзенская і Мінская вобл.), а таксама 4 драўляныя слупы (Віцебскя вобл.). Курганы адрозніваюцца формай, памерамі, унутранай будовай, палажэннем нябожчыка, абрадам пахавання, характарам пахавальнага інвентарую. У 14 ст. курганныя пахаванні заменены грунтавымі пахаваннямі.

Курганны могільнік каля в. Верхлессе адкрыла і абследвала А.Г. Калечыц у 1976 г. Раскопкі не правозділіся.

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, аг. Давыдаўка

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, аг. Давыдаўка

Узнікла ў 1-ым тыс. да н.э. – 1-мы тыс. н.э. Пляцоўка гарадзішча мае форму неправільнага авала з памерамі па восях паўночны усход – паўднёвы захад 85м і паўднёвы усход – паўночны захад 30 м. Па перыметры гарадзішча ўмацавана валам і ровам. Вышыня вала 1,5-2 м, шырыня 10 м, глыбіня рова 1-1,5м, шырыня 3м. Выявіла і абследавала ў 1981 годзе Н.М. Дубіцкая. Раскопкі не праводзіліся.

Паяўленне гарадзішчаў звязана з эпохай патрыярхату і пераходам насельніцтва да заняткаў жывёлагадоўляй і земляробствам. Рост прадукцыйных сіл садзейнічаў паяўленню і паглыбленню супярэчнасцей паміж родамі і плямёнамі, што і выклікала ўзмацненне ваеннай бяспекі. Узнікла неабходнасць пасяляцца на ўмацаваных прыродай мясцінах і будаваць абарончыя ўмацаванні, якія рабіліся з такім разлікам, каб больш эфектыўна абараняць маёмасць роду ад варожых нападаў. На Беларусі гарадзішчы вядомы з позняга бронзавага веку, але найбольш пашыраны ў раннім жалезным веку (з 9-8 ст. да н.э.). Часта гарадзішчы адной эпохі выкарыстоўваліся насельніцтвам больш позняга часу.

Гарадзішча звычайна будавалі на ўзвышаных месцах, каля берагоў рэчак і вадаёмаў, часцей за ўсё паблізу іх вусцяў. Размяшчаліся паасобку і групамі (гнёздамі) па 3-5 і болей, што адлюстроўвала сацыяльную структуру развітога патрыярхату, дзе асноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая сям’я з 40 – 60 чалавек, што пражывала на адным гарадзішчы. Некалькі такіх сямей складалі радавую супольнасць (некалькі гарадзішчаў), якая мела сваю пэўную тэрыторыю для пражывання, апрацоўкі глебы і пашавых угоддзяў. Форма пляцоўкі гарадзішча залежала ад канфігурацыі мысаў ці ўзвышшаў: узгоркавыя звычайна мелі круглую ці авальную форму пляцоўкі, мысавыя былі трохвугольныя ці чатырохвугольныя. У раннім сярэднявеччы на месцы былых гарадзішчаў часта ўзнікалі гарады, замкі, сядзібы феадалаў.

Селішча перыяду раняга жалезнага веку, в. Дражня

Селішча перыяду раняга жалезнага веку, в. Дражня

Селішча знаходзіцца на левым беразе безназоўнай рэчкі (прыток р. Бярэзіны) на ўзвышшы. Вышыня над поплавам 3 м. Плошча каля 1га.

Выявіў у 1981 г. М.У. Бычкоў, даследавала ў 1983 г. Н.М. Дубіцкая на плошчы 244 м2. У культурным пласце таўшчынёй 0,3-0,6 м былі адшуканы матэрыялы некалькіх эпох. Найбольш раннія знаходкі эпохі бронзы – крамянёвыя вырабы (скрабкі і ножападобныя пласціны) і абломкі посуду з кропкавым арнаментам. Абломкі неглянцаваных керамічных пасудзін адносяцца да І ст. н.э. Трэць з іх пакрыта штрыхамі. Гэта сведчанне таго, што селішча знаходзілася ў зоне кантактаў плямёнаў зарубінецкай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Знойдзены фрагменты керамікі зарубінецкай культуры (больш за 90% усіх знаходак) і невялікая колькасць керамікі з расчосамі 1-га тыс. н. э.

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Залле

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Залле

Уяўляе сабой 26 паўсферычных насыпаў дыяметрам 6-12 метраў, вышынёй 0,6-2 м. Курганы здзірванелі, каля асноў прасочаны раўкі. Некаторыя курганы пашкоджаны скарбашукальнікамі. Помнік датуецца X-XIII стст.

Курган – насып зямлі над старажытным пахаваннем; часам засыпанае зямлёй пахавальнае збудаванне. Звычай хаваць набожчыкаў у курганах з’явіўся на мяжы неаліту і энеаліту (4-3-е тыс. да. н.э.). Паступова пашырыўся сярод усіх народаў свету, за выключэннем аўстралійскіх. З ростам маёмаснай няроўнасці становіцца ўсё больш відавочнай розніца паміж пахаваннямі. Асабліва багатым пахавальным інвентаром і складанасцю збудавання вылучаюцца скіфскія курганы стэпавага Прычарнамор’я.

На Беларусі курганы узніклі на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э. Вядомы пад назвамі курганы, капцы, валатоўкі, сопкі, французскія або шведскія магілы. Курганы, выяўленыя на Беларусі, належаць усходнеславянскім плямёнам 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н.э. і часоў Старажытнай Русі, славяна-балцкаму насельніцтву, балтам. Вядомы асобныя курганы і курганныя могільнікі. Каля некаторых сучасных населеных пунктаў ёсць па некалькі курганных груп з колькасцю ад 2 да 200 курганоў у групе. Зрэдку у курганах сустракаюцца драўляныя зрубы з накатам і без яго (Гродзенская і Мінская вобл.), а таксама 4 драўляныя слупы (Віцебскя вобл.). Курганы адрозніваюцца формай, памерамі, унутранай будовай, палажэннем нябожчыка, абрадам пахавання, характарам пахавальнага інвентарую. У 14 ст. курганныя пахаванні заменены грунтавымі пахаваннямі.

Курганны могільнік каля в. Зале выявіла ў 1981 г. Н.М. Дубіцкая, абследавала яго ў 1985 г. Звесткі аб помніке атрыманы ад мясцовага насельніцтва, якое звязвае курганы з напалеонаўскай вайной. Раскопкі не праводзіліся.

Селішча в. Здудзічы

Селішча в. Здудзічы

Помнік займае роўны ўчастак 7-9 мятровай першай надпоймавай тэрасы правага берага Бярэзіны. Каля падножжа цячэ безыменны ручай. Паселішча, памеры якога перавышаюць 135х65 м, аснўнай сваёй часткай уваходзяць у межы дачнага ўчатка і ўзворваюцца.

Сляды паселішча сярэднявечнага часу фіксуюцца на паўночнай ускраіне в. Здудзічы. Паселішча займае роўны ўчастак. Зроблены шурф шырынёй 1 м. З запаўнення шурфа сабрана 17 дробных фрагментаў раннекругавой і кружальнай керамікі. Па характары выгатавання цеста некаторыя ўзоры раннекругавых сценак вельмі архаічныя. Такая кераміка можа быць датавана ІХ-Х стст. Аналіз керамікі дае магчымасць датаваць помнік ІХ-ХІІІ стст. н.э.

Паселішча выяўлена ў 1997 годзе атрадам аддзела археалогіі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам Штыменка А.І. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Коўчыцы-2

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Коўчыцы-2

Могільнік уяўляе сабой 228 моцна апоўзлых розных па памеру насыпаў. Вышыня – 1-1,2 м, максімальная – 3 м, дыяметр – 4-6 м, самы вялікі – 14 м. 14 курганоў пашкоджаны.

Адкрыла і абследавала ў 1976 г. А.Г. Калечыц. Раскопкі не праводзіліся.

Стаянка перыяду мезаліту, в. Краснаўка

Стаянка перыяду мезаліту, в. Краснаўка

Паселішча знаходзіцца на першай надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіны, на 3-4 м. вышэй узроўню вады.

У 1981 г. паселішча выявіў і даследаваў У.П. Ксяндзоў. Культурны пласт разбураны ветравой эрозіяй і другасным засяленнем у бронзавым веку. У раскопе плошчай 120 м2 на глыбіні 0,1-0,4 м у дробназярністым пяску выяўлены прылады працы, вырабленыя з крэйдавага сожскага крэменю, авальныя скрабкі з адшчэпаў, бакавыя і сярэдзінныя разцы, вастрыі, скоблі, укладышы з пласцін, рэтушоры, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы. Паселішча датуецца 8-5 тыс. да н.э., адносіцца да яніславіцкай культуры.

Курганны могільнік перыяду сярэднявечча, в. Ліпнікі

Курганны могільнік перыяду сярэднявечча, в. Ліпнікі

Уяўляе сабой 16 насыпаў дыяметрам 6-12 м, вышынёй 0,8-2 м. Насыпы здзірванелі, каля іх асноў прасочаны раўкі. Могільнік складаецца з дзвюх груп: у першай 14 паўсферычных насыпаў, у другой, якая знаходзіцца ў 0,1 км на паўднёвы усход ад першай, 2 насыпы. Курганы часткова пашкоджаны скарбашукальнікамі.

Курган – насып зямлі над старажытным пахаваннем; часам засыпанае зямлёй пахавальнае збудаванне. Звычай хаваць набожчыкаў у курганах з’явіўся на мяжы неаліту і энеаліту (4-3-е тыс. да. н.э.). Паступова пашырыўся сярод усіх народаў свету, за выключэннем аўстралійскіх. З ростам маёмаснай няроўнасці становіцца ўсё больш відавочнай розніца паміж пахаваннямі. Асабліва багатым пахавальным інвентаром і складанасцю збудавання вылучаюцца скіфскія курганы стэпавага Прычарнамор’я.

На Беларусі курганы узніклі на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э. Вядомы пад назвамі курганы, капцы, валатоўкі, сопкі, французскія або шведскія магілы. Курганы, выяўленыя на Беларусі, належаць усходнеславянскім плямёнам 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н.э. і часоў Старажытнай Русі, славяна-балцкаму насельніцтву, балтам. Вядомы асобныя курганы і курганныя могільнікі. Каля некаторых сучасных населеных пунктаў ёсць па некалькі курганных груп з колькасцю ад 2 да 200 курганоў у групе. Зрэдку у курганах сустракаюцца драўляныя зрубы з накатам і без яго (Гродзенская і Мінская вобл.), а таксама 4 драўляныя слупы (Віцебскя вобл.). Курганы адрозніваюцца формай, памерамі, унутранай будовай, палажэннем нябожчыка, абрадам пахавання, характарам пахавальнага інвентарую. У 14 ст. курганныя пахаванні заменены грунтавымі пахаваннямі.

Курганны могільнік каля в. Ліпнікі выявіла і абследавала ў 1981 г. Н.М. Дубіцкая. Сведкі атрыманы ад мясцовага насельніцтва, сярод якога курганы вядомы як “Шведскія могілкі”. Раскопкі не праводзіліся.

Ветраны млын, хутар Міколін Востраў

Ветраны млын, хутар Міколін Востраў


Драўляны ветраны млын – узор сельскай прамысловай архітэктуры 19 ст. Выкарыстоўваўся для памолу мукі і малацьбы круп. З’яўляецца прадстаўніком ветраных млыноў шатровага (галандскага) тыпу з 2 жорнавымі паставамі (на жорнах можна разгледзець таўро Паўлінскага завода штучных жорнаў: 1848, 1878 г.). Тыповы для такіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі як Прыдняпроўе і Усходняе Палессе, а таксама для  прылягаючых рэгіёнаў Расіі (Бранская, Смаленская вобласці).

Асноўны корпус, васьмігранны ў плане, стаіць на драўляным зрубе са стараной 3,5м. Млын мае два ўваходы. Асноўны ўваход (для выгрузкі мукі) усталяваны на ўзроўні верхняга вянца асновы. Да яго падыходзіў дашчаты ганак з трох ступеней. Другі уваход (для загрузкі зерня) зроблены з процілеглага боку на ўзроўні ніжняга вянца асновы.

Унутраная прастора млына падзяляецца на 4 ўзроуні: узровень увахода – зямля; узровень жорнаў; узрвень гарызантальнага кола, якое перадае рух на верхнія жорны; узровень гарызантальнага кола, якое завяршае корпус млына.

Верхняя частка млына, якая паварочваецца пры дапамозе двух кансолей, васьмігранная. У ёй знаходзіцца гарызантальны вал з вертыкальным колам, якое прыводзіць у рух восевы вертыкальны слуп у корпусе млына. Накрыты млын гранёным скатным дахам. Агульная вышыня пабудовы ад узроўня зямлі да канька  даху – 16м.

Фундамент зроблены з дубовых калод (мясцовая назва – штандарты). Васьмігранны ў плане корпус стаіць на зрубе з 4-х вянцоў, рубленых у чысты кут. Вянцы зруба дастаткова груба абцясаны па бакавых кантах бярвення. Асноўны матэрыял канструкцыі збудавання (зруб, бэлькі, элементы каркаса і даху) а таксама абшыўкі – сасна. Канструктыўныя элементы корпуса (кутнія брусы, раскосы, бэлькі, гарызантальныя сувязі) і даху (кроквы, зацяжкі) – брусы рознага сячэння. Механізм млына зроблены таксама з сасны з выкарыстаннем метала, а ў элементах колаў – цвёрдых парод дрэва (граб, дуб, клён). Жорны выраблены з цэльных камянёў. Абшыты млын бярозавымі дошкамі.

Унутраныя лесвіцы зроблены з дошак. Дзверы дашчатыя, двухстворкавыя, адчыняюцца вонкі. Кожнае палатно трымаецца на дзвюх металічных завесах і петлях. Дзверы маюць дыяганальныя запоры з паласы жалеза для таго, каб зачыняць іх на замок.

Млын прадстаўляе сабой тыповае вытворчае збудаванне ў вёсках усходняй Беларусі. Мастацкая выразнасць заснавана на выяўленні высотнай кампазіцыі млына. Вертыкальнае развіццё аб’ёма падкрэслівалася працяглым гарызантальным аб’ёмам пабудоў хутара і наяўнасцю вакол млына адкрытых, дасціпных ветру прастораў. Для млына характэрна цэласнасць аб’ёмнай кампазіцыі і манументальнасць форм, заснаваныя на прастаце, гарманічных прапарцыянальных ўзаемаадносінах частак збудавання. Асновай інтэр’ера зяўляецца цэльная прастора гранёнага корпуса, насычаная элементамі механізма, каркасам сцен, лесвіцамі. Дэкаратыўныя элементы адсутнічаюць, што традыцыйна для дадзенага тыпу збудаванняў у гэтым рэгіёне Беларусі.

Дакладная дата будаўніцтва млына невядома, хаця ў спіс помнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей ён уключаны з даціроўкай 19ст. У 1924г. млын набыў сялянін Фамінок Савелій Мікалаевіч 1898г. наражд. у Рэчыцы (90 км. ад вёскі Ляды). У той час вёска ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павета Гомельскай губерні. Таксама вядома, што млын быў набыты не новым, а ўжо некаторы час эксплуатаваўся. Пасля таго, як млын набылі, ён быў перавезены і ўсталяваны на хутары, прыкладна ў двух кіламетрах ад вёскі Ляды, дзе жыла сям’я Фамінка С.М. і яго брата, і дзе меліся ўсе неабходныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Памер зямельнага надзела, якім валодалі хутаране, 40 га. Усю працу на млыне выконваў сам Фамінок С.М., брат зрэдку дапамагаў яму.

У 1930г. у перыяд калектывізацыі млын, жылы дом і ўсе гаспадарчыя пабудовы забраў калгас. Дакумантаў на перадачу млына калгасу няма, і ў далейшым гэта збудаванне на ўліку ў калгасе не было. Сам Фамінок С.М. быў адпраўлены ў Салавецкія лагеры, вярнуўся ў 1935г. Яго жонка з дзецьмі былі адпраўлены ў Сібір, вярнуліся ў 1934г. У 1937г. Савелій Фамінок зноў арыштаваны і ў 1938г расстраляны. Рэабіліціраваны ў 1959г.

У 1938г. калгаснікі разабралі млын, перавезлі яго ў вёску Ляды і ўсталявалі на ўскраіне. Збудаванне было арыентавана загрузачным уваходам да вёскі, а галоўным уваходам у процілеглы бок – на ўсход. Да яго вяла пад’яздная дарога.  Хутар быў пакінуты, зараз здзірванеў.

Летам 1941г. у час баявых дзеянняў згарэла прыкладна палова вёскі, але млын застаўся некранутым. У 1960-я гг. млын быў пераведзены на электрычную цягу. Мясцовы калгас карыстаўся ім для памолу мукі да 1999г.

У 2005г. перавезены на хутар Міколін Востраў, дзе быу сабраны ў 2009г. Знаходзіцца ў рабочым стане.

Будынак былога жаночага вучылішча, г.п. Парычы

Будынак былога жаночага вучылішча, г.п. Парычы

Цагляны будынак прамавугольны ў плане, аднапавярховы, з вальмавым дахам. Сцены атынкаваны і прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі ў ліштвах, завершаны прафіляванымі карнізамі. Тарцовая сцяна завершана фігурным атыкам. Пачатковая планіроўка і аздоба інтэр’ера не захаваліся. Прыклад грамадзянскай архітэктуры.

Пабудаваны ў 1901 г. з цэглы. Уваходзіў у комплекс жаночага вучылішча, заснаванага памешчыкам Міхаілам Іванавічам Пушчыным (брат дзекабрыста І.І. Пушчына, лепшага сябра А.С. Пушкіна) і яго жонкай Марыяй Якаўлеўнай Пушчынай. Комплекс складаўся з драўляных карпусоў, мураванай царквы і фамільнага склепа Пушчыных, якія не захаваліся, і школы.  

Будынак царкоўнапрыходскай школы, м. Парычы,1913 г.; з выпускнога альбома навучэнкі Парыцкага жаночага вучылішча

Будынак царкоўнапрыходскай школы, м. Парычы,1913 г.; з выпускнога альбома навучэнкі Парыцкага жаночага вучылішча.

Ініцыятарам стварэння Парыцкага жаночага вучылішча духоўнага ведамства была Марыя Якаўлеўна Пушчына. Дзякуючы яе клопатам, вучылішча было адкрыта 8 верасня 1860 г. Па задуме Марыі Якаўлеўны, яно прызначалася для дачок бяднейшага духавенства з мэтай падрыхтаваць з іх годных жонак сельскім святарам, годных маці, якія б з’яўляліся для дзяцей самымі лепшымі выхавальніцамі. Шырокіх планаў адносна адукацыі першапачаткова  не ставілася,  аднак з цягам часу вучэбны працэс стаў больш дасканалым. Ужо ў 1866/67 вучэбным годзе заняткі ва ўсіх класах робяцца ў адпаведнасці з праграмай Царскасельскага жаночага духоўнага вучылішча. У 1873 годзе М.Я. Пушчына па ўласнай ініцыятыве перадае вучылішча ў духоўнае ведамства, але сама не адыхрдзіць ад спраў, хоць больш і не ўзначальвае гэтую ўстанову. У 1873/74 вучэбным годзе прадметы ў вучылішчы выкладаюцца ўжо па праграме епархіяльных вучылішч, што дало падставы імператару Аляксандру І 1 чэрвеня 1874 г. даць выпускніцам Парыцкага вучылішча права на званне хатніх настаўніц прадметаў, па якіх яны паказалі добрыя вынікі падчас вучобы.

У 1895 г. М.Я Пушчына памірае ва ўзросце 83 год, але вучылішча працягвае сваё існаванне і развіццё. У 1910/11 вучэбным годзе быў адкрыты восьмы клас, які даваў доступ яго выпускніцам у Санкт-Пецярбургскі педагагічны інстытут. Такім чынам вучылішча прыроўнівалася да 8-класных жаночых гімназій. Значныя змены адбываліся і з колькасцю навучэнак. Напачатку свайго існавання вучыліча выхоўвала толькі 25 дзяўчат, а ў 1909/10 вучэбным годзе – 171. Выкладанне вялося на рускай мове.

У 1901 г. пры вучылішчы будуецца цагляная аднапавярховая ўзорная жаночая царкоўнапрыходская школа. Яна пабудавана з мэтай азнаямлення навучэнак вучылішча з задачамі настаўніцкай дзейнасці, практычнага прымянення сваіх педагагічных ведаў. З цягам часу ў школе дазволілі навучацца і хлопчыкам.

Падчас Першай сусветнай вайны, у верасні 1915г., Парыцкае жаночае вучылішча духоўнага ведамства пераехала ў г.Уладзімір. Пасля рэвалюцыі і падчас вайны амаль ўсе будынкі вучылішча разбураны.  

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынке школы была арганізавана школа працоўнай моладзі. У перадваенны перыяд тут змяшчаўся фінансавы аддзел магчыма іспалкома. Вядома, што пасля Вялікай Айчыннай выйны ў будынку размяшчаўся банк, пошта, тэлефоная станцыя і радыёвузел, а пазней засталося толькі аддзяленне сувязі.

Бывший дом лесопромышленника г.п. Паричи, ул. Социалистическая, 2

Бывший дом лесопромышленника г.п. Паричи, ул. Социалистическая, 2

Дом пабудаваны з дрэва на высокім мураваным цокалі. Будынак накрыты вальмавым дахам. Высокія сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, ліштвы якіх завершаны фігурнымі франтончыкамі, упрыгожанымі тонкімі расліннымі арнаментамі і выявамі львоў. Такое дэкаратыўна-мастацкае афармленне ліштваў характэрна для многіх народных пабудоў раёна.

Аб гэтым будынку да нас дайшло мала звестак. Вядома, што пабудаваны ён на цагляным падмурку купцом першай гільдыі Зэлікам Гарэлікам ў пачатку ХХ ст. З сям’і З. Гарэліка выйшлі вядомыя прадстаўнікі савецкай інтэлігенцыі: крытык і літаратуразнаўца, удзельнік літаратурнай групы “Перавал” Абрам Зелікавіч Лежнеў (1893-1937), вядомы лекар, які ўратаваў у 1939 годзе Маскву ад чумы Сымон Зелікавіч Гарэлік (1885-1939), фізік Габрыэль Сымонавіч Гарэлік (1906-1957) і інш. Зяцем З. Гарэліка быў паплечнік У.І. Леніна Рыгор Львовіч Шклоўскі (1875-1937).

Пад час Вялікай Айчыннай Вайны ў доме лесапрамыслоўца знаходзілася гестапа. У пасляваенныя гады– яслі. А з 1981 года будынак быў музычнай школай. У 2006 годзе дом лесапрамыслоўца быў моцна пашкоджаны пажарам: страчаны дах. У 2009 годзе будынак быў перададзены спартыўнай школе, а ў 2014 прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Светлагорскі Леснарыхтпрам” для дэмантажу і аднаўленню будынка на хутары Міколін Востраў.

Селішча, в. Прудок

Селішча, в. Прудок

Размяшчаецца каля старыцы правага берага ракі Бярэзіны на паўднёвы ўсход ад упадзення ў яе ручая, знаходзіцца на першай надпоймавай тэрасе.

Адкрыў у 1976 г. У.П. Ксяндзоў. У агаленні культурны пласт 0,4-0,5 м. У ім знойдзены фрагменты ляпной керамікі і косці жывёл, а таксама крамянёвыя прылады працы. Даследавала ў 1982, 1987 і 2012 гг. Н.М. Дубіцкая на плошчы 310 м². Культурны пласт – 0,2–1,3 м. Фрагменты глінянага посуду і крамянёвы інвентар (загатоўка сякеры, нажы, пласціны, скоблі, рэтушоры), знойдзеныя на селішчы, сведчаць пра адносіны гэтых рэчаў да эпохі бронзы. Кераміка з расчосамі і глянцаваннем, фрагменты ляпнога посуду, біканічныя гліняныя прасліцы і жалезныя прылады працы характарызуюць другі этап развіцця селішча (IV–VIII стст. н.э.). Культурны пласт 0,2–0,3 м. На ўскрайку тэрасы – рэшткі заглыбленага на 20-25 см. зрубнага жытла. Яно мела печ-каменку, складзеную на мацерыку з буйных камянёу без прымянення сувязнага матэрыялу. Селішча мела таксама і трэці этап развіцця. Гэта кан. X – XIII ст. Тэрытарыяльна селішча значна павялічылася. Багаты склад знойдзеных рэчаў, што адносяцца да гэтага перыяду. Ганчарныя гаршкі і міскі маюць хвалісты і лінейны арнаменты. Вялікую цікавасць уяўляюць металічныя прылады працы і ўпрыгожванні. Найперш, гэта літы бронзавы нацельны крыж. Ён арнаментаваны складаным рэльефным узорам. Сярод знаходак – вітыя скроневыя кольцы, залачоныя і двайныя з глухога жоўтага шкла пацеркі, люлька з белай гліны і інш. Такім чынам, селішча каля вёскі Прудок у сваім развіцці прайшло праз 3 тысячы гадоў.

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Расава

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Расава

Узнікла ў 1-ым тыс. да н.э.- 1-ым тыс. н.э. Знаходзіцца ў лесе, перарэзана дарогай. Пляцоўка гарадзішча авальная, памерам 110х75 м. Па пярыметру умацавана валам вышынёй 1,5 шырынёй 10 м. У паўднёва-заходняй частцы вал невіліраваны. Тэрыторыя гарадзішча здзірванела, зарасла хмызняком і дрэвамі. Агаленняў культурнага слою не маецца. Раней гарадзішча было прывязана да в. Чыркавічы. У выданні “Збор помнікаў культуры Беларусі. Гомельская вобласць” гэты помнік памылкова аднесеы да р.п. Сасновы Бор.

Гарадзішча – рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча або горада. Назва паходзіць ад старажытна-рускага “городити” − агароджваць. У сэнсе “ўмацаванае пасяленне, гарадок” слова Г. сустракаецца ўжо ў 12 ст. ў “Аповесці мінулых гадоў”. Найчасцей вызначаюцца валамі, равамі, рэшткамі сцен, наяўнасцю культурнага пласта. Паяўленне Г. звязана з эпохай патрыярхату і пераходам насельніцтва да заняткаў жывёлагадоўляй і земляробствам. Рост прадукцыйных сіл садзейнічаў паяўленню і паглыбленню супярэчнасцей паміж родамі і плямёнамі, што і выклікала ўзмацненне ваеннай бяспекі. Узнікла неабходнасць пасяляцца на ўмацаваных прыродай мясцінах і будаваць абарончыя ўмацаванні , якія рабіліся з такім разлікам, каб больш эфектыўна абараняць маёмасць роду ад ваарожых нападаў. На Беларусі Г. вядомы з позняга бронзавага веку, але найбольш пашыраны ў раннім жалезным веку ( з 9-8 ст. да н.э.) Часта Г. адной эпохі выкарыстоўваліся насельніцтвам больш позняга часу. Звычайна Г. будавалі на ўзвышаных месцах, каля берагоў рэчак і вадаёмаў, часцей за ўсё паблізу іх вусцяў. Размяшчаліся паасобку і групамі (гнёздамі) па 3-5 і болей, што адлюстроўвала сацыяльную структуру развітога патрыярхату, дзе асноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая сям’я з 40 – 60 чалаек, што пражывала на адным гарадзішчы. Некалькі  такіх сямей складалі радавую супольнасць (некалькі Г.), якая мела сваю пэўную тэрыторыю для пражывання, апрацоўкі глебы і пашавых угоддзяў. У залежнасці ад месца ўзвядзення ўсе Г. на Беларусі тыпалагічна падзяляюцца на ўзгоркавыя, мысавыя і балотныя. Іх колькасныя суадносіны звязаны з геаграфічным рэльефам канкрэтнай мясцовасці. Узгоркавыя будавалі на ледавіковых халмах-астанцах, мысавыя – на высокіх берагах рэк і азёр, балотныя – сярод поймавых нізін, балот, лясоў. На Пн і ў цэнтры Беларусі часцей сустракаюцца ўзгоркавыя, на Пд – мысавыя і балотныя Г. Звычайна Г. маюць культурны пласт, у якім пры раскопках знаходзяць рэшткі жытлаў, майстэрняў, розныя рэчы і інш. Выключэнне складаюць балотныя гарадзішчы-сховішчы, дзе насельніцтва хавалася ў час ваеннай небяспекі. Некаторыя даследчыкі звязваюць іх са скіфскімі традыцыямі будаваць вялікія загоны для жывёлы. Тыпалагічную характарыстыку Г. складаюць і такія фактары, як форма, выгляд абарончых збудаванняў і суадносіны іх асобных элементаў, дасканаласць і адпаведнасць пэўным абарончым задачам. Форма пляцоўкі Г. залежала ад канфігурацыі мысаў ці ўзвышшаў: узгоркавыя звычайна мелі круглую ці авальную форму пляцоўкі, мысавыя былі трохвугольныя ці чатырохвугольныя. Плошча Г. ранняго жалезнага веку звычайна ад 0,5 тыс. Да 2 тыс. м2 і болей. Сістэма абарончых збудаванняў з цягам часу мянялася ад постых канструкцый з вастраколаў да складанай фартыфікацыйнай сістэмы з валоў і равоў. На валах узвозділіся сцены з бярвення. У раннім сярэднявеччы на месцы былых Г. часта ўзнікалі гарады, замкі, сядзібы феадалаў. Да сенняшніх дзён на Беларусі захавалася каля 1 000 Г. розных часоў.

Гарадзішча каля в. Расава выявіла і абследавала ў 1981 г. Н.М. Дубіцкая. Культурны слой не выяўлены. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в.Селішчы

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в.Селішчы

Помнік уяўляе сабой 67 насыпаў сярэдняй вышынёй 1,5 м, дыяметрам 6-8 м. Курганы (за выключэннем трох) добра захаваліся. Вядомы па апытальных лістах 1924 г. Абследавала ў 1976 г. А.Г. Калечыц. Раскопкі не праводзіліся.

Гарадзішча, в. Скалка

Гарадзішча, в. Скалка

Рэшткі вялікага ўмацаванага паселішча зафіксаваны на адгор’і высокай (11-12 метраў над ўрэзам вады) тэрасы правага берага р. Бярэзіны ва ўрочышчы Варацень. Гарадзішча прадстаўлена пляцоўкай эліпсавіднай формы памерам 117х163 м. Гарадзішча займае найбольш умацаваны прыродны ўчастак мясцовасці, дадаткова абаронены цяжкапраходныай забалочанай поймай у радыусе 2,5-3 км. З усходу ля падножжа тэрасы працякае безыменны ручай. З напольнага боку пляцоўкі гарадзішча захаваліся рэшткі абарончага вала. Яго памеры: 1) паўночна-заходняя частка: шырыня ля заснавання – 13-14 м, вышыня – 0,5-1,2 м) паўднёвая частка: шырыня ля заснавання – 12-13 м, вышыня – больш 1 м. Рэшткі рвоў не назіраюцца, магчыма, што пры будаўніцтве лагера рвы былі засыпаны за кошт скарачэння вышыні валоў. Паўночна-заходні ўчастак рва спланаваны поўнасцю. Сучасная паверхня гарадзішча задзернавана. Некаторыя ўчасткі пакрыты бятонна-плітачным і асфальтавым пакрыццём. Каля усходняга края тэрасы размешчаны акопы перыяду ВАВ. Пляцоўка гарадзішча занята будынкамі лагера “Космас”.

Атрыманыя падчас археалагічнай разведкі матэрыялы папярэдне дазваляюць вызначыць час функцыяніравання гарадзішча ХVІІ-ХVІІІ стст. Наяўнасць магутных фартыфікацыйных збудаванняў сведчыць аб выкарыстанні яго ў якасці астрога, які выконваў важную ролю ў кантроле ўчастка Бярэзіны паміж Бабруйскам і Горвалем.

Выяўлена і даследавана ў 1997 годзе. Раскопкі не праводзіліся.

Гарадзішча знаходзіцца ва ўрочышчы Варацень. Назву яго старажылы звязваюць з падзеямі “Руска-Шведскай” вайны. Па словах мясцовых жыхароў сэнс назвы Варацень (паварот, вярнуцца) звязаны з паходжаннем урочышча Скалецкі Прыхаб, якое знаходзіцца ў 2 км на паўночны захад ля вытокаў ракі Рудзянкі. Легенда распавядае, што шведы, захапіўшы ўмацаванне (гарадзішча ва ўрочышчы Варацень), засталіся без фуражу і вымушаны былі павярнуць ў адваротны бок. Яны пайшлі па адзінай сцежцы, што ішла ўздоўж ракі. Пасля гэтых падзей і пайшлі назвы Варацень і Скалецкі Прыхаб.

Паселішча перыяду сярэднявечча, в.Скалка

Паселішча перыяду сярэднявечча, в.Скалка

Помнік займае пляцоўку 3-4-мятровага правага берага р. Бярэзіны і паўднёва-усходняга берага воз. Грэцкае. Паверхня помніка задзернавана. З захаду паселішча абмежавана грунтавой дарогай і сасновым лесам. Культурны слой прасочваецца на працягу 200 м уздоўж берагавой лініі, а ўглыб поймавай тэрасы да 90 м.

Сляды двухслойнага паселішча першай паловы І тыс. н. э. і сярэднявечча выяўлены ў 1,5-1,8 км на поўнач ад в. Скалка ва ўрочышчы Грэцкае атрадам аддзела археалогіі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам Штыменка А.І. ў 1997 г.

У 1997 годзе пры выяўленні помніка быў закладзены шурф. Выяўлена 46 фрагментаў ляпной і кружальнай керамікі. Усе прадстаўленыя прыклады ляпной керамікі па сваіх марфалагічных адзнаках: слабапрафіляванасць, наяўнасць рэбрыстых форм, сляды касых насечак па краю венца – датуюцца ў рамках першай паловы І тыс. н. э. і належаць ніжняму гарызонту помніка. Верхні гарызонт паселішча ўстойліва датуецца па фрагментах кружальных вянцоў часам сярэднявечча.