Департамент по туризму Министерства спорта и туризма Республики Беларусь начинает вести Реестр субъектов туристической деятельности.

Проводится переучет бывших узников лагеря «Озаричи». Требуются ксерокопии паспорта и удостоверения узника.

Обращаться по адресу: ул. Школьная, 2 (бывшая 1-я школа, кабинет «Ветераны труда и войны»), с 9.00 до 13.00 (кроме субботы и воскресенья).

 

Палажэнне аб правядзенні акцыі «#МАЁЙКРАІНЕ»

Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ»

Призываем Вас сделать доброе дело и внести свой вклад в акцию «Маёй краіне»

1. Агульныя палажэнні

Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» (далей – Акцыя) заклікана служыць прыцягненню грамадскіх ініцыятыў, павышэнню грамадзянскай актыўнасці насельніцтва, кансалідацыі грамадства.

Мэта Акцыі – прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтелектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.

Дэвіз Акцыі «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй.».

2. Каардынатары, партнёры і ўдзельнікі

2.1. Каардынацыю Акцыі ажыццяўляюць

  • Каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Гомельскай вобласці;
  • Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта;
  • Гомельскі гарадскі, раённыя выканаўчыя камітэты.

2.2. Генеральны інфармацыйны партнёр – рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гомель» (далей – ТРК « Гомель»).

2.3. Да партнёрства ў рамках Акцыі запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, іншых арганізацый.

2.4. Удзельнікамі акцыі з'яўляюцца грамадскія арганізацыі, жыхары Гомельскай вобласці, усе жадаючыя.

3. Тэрміны і парадак правядзення акцыі

3.1. Акцыя  праводзіцца з мая па верасень 2016 года.

3.2. Усе мерапрыемствы ўдзельнікаў асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі. Інфармацыя пра рэалізаваныя справы (тэкст і фота або відэа) выкладаецца ў афіцыйнай групе #МАЁЙКРАІНЕ ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

3.3. Пры размяшчэнні інфармацыі ў сетцы інтэрнэт, сацыяльных сетках выкарыстоўваюцца хэштэгі #МАЁЙКРАІНЕ, #ДОБРЫГОМЕЛЬ.

4. Напрамкі акцыі

4.1. Правядзенне штомесяц, пачынаючы з  мая 2016 года, творчых канцэртаў #МАЁЙКРАІНЕ на адкрытых пляцоўках усіх раёнаў Гомельскай вобласці  і г.Гомель з прэзентацыяй Акцыі і яе вынікаў, шырокім анонсам і асвятленнем у сродках масавай інфармацыі.

4.2. Правядзенне ТРК «Гомель» штотыднёвых бліц-апытанняў жыхароў вобласці, размяшчэнне сюжэтаў у сетцы інтэрнэт.

4.3. Публікацыя фота- і відэаматэрыялаў у афіцыйнай групе #МАЁЙКРАІНЕ ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» па наступных тэмах:

«Маёй краіне – мая павага»

Мэты і заданні – фармаванне гонару за Радзіму, паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага краіны, а таксама да дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, народных традыцый  і каштоўнасцей, захаванне і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі.

Прапанаваныя мерапрыемствы:

  • правядзенне грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў: канцэртаў, флэш-мобаў і г.д.;
  • віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку па месцы жыхарства;
  • тэматычныя фатаграфіі і «сэлфі», што прапагандуюць нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці беларускага народа.

«Маёй краіне – мой поспех»

Мэты і заданні – вызначэне сацыяльнага, культурнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця кожнага грамадзяніна як важнай складаючай поспеху краіны.

Прапанаваныя мерапрыемствы:

  • публікацыя паведамленняў пра асабістыя і калектыўныя перамогі, дасягненні і поспехі (перамога ў спартыўных спаборніцтвах, школьнай алімпіядзе, перамога над хваробай, над шкоднымі звычкамі, першыя крокі і першыя словы дзіцяці і інш.) у афіцыйнай групе Акцыі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте»;

«Маёй краіне – мае добрыя справы»

Мэты і заданні – з'яднанне намаганняў грамадскасці для рэалізацыі ініцыятыў на карысць краіны і яе жыхароў.

Прапанаваныя мерапрыемствы:

  • дабрачынныя, экалагічныя акцыі, марафоны, суботнікі;
  • добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў, сквераў; мемарыялаў, абеліскаў, помнікаў ваеннай славы, гістарычных месцаў і г.д.;
  • пасадка дрэў, кветак;
  • канцэрты з мэтавым зборам сродкаў (адрасная дапамога пэўнаму чалавеку ў складанай жыццёвай сітуацыі або арганізацыі);
  • фотасправаздача аб  добрых справах у афіцыйнай групе сацыяльнай сеткі «Вконтакте».

4.4. Апублікаванне ў афіцыйнай групе Акцыі ідэй і прапаноў арганізацыі добрых спраў з мэтай збора ўдзельнікаў.

5. Падвядзенне вынікаў акцыі

5.1. Заключным мерапрыемствам акцыі з'яўляецца дабрачынны гала-канцэрт у г.Гомель «Прысвячаю табе, Беларусь!» з удзелам лепшых творчых калектываў Гомельскай вобласці.

5.2. На працягу правядзення мерапрыемстваў акцыі карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Вконтакте» ацэньваюць фотасправаздачы ўдзельнікаў і пакідаюць каментары.

5.3. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць «лайкаў», а таксама галасоў каардынатараў і партнёраў акцыі, узнагароджваюцца ўдзелам у выніковым гала-канцэрце «Прысвячаю табе, Беларусь!», ток-шоў «Пушкіна, 8», а таксама атрымліваюць дыпломы і памятныя падарункі ад аргкамітэта.

6. Заключныя палажэнні

6.1. Арганізатары маюць права выкарыстоўваць імёны, прозвішчы, фатаграфіі, «нікі» ўдзельнікаў акцыі з мэтай папулярызацыі ідэй і каштоўнасцяў. Далейшае выкарыстанне матэрыялаў акцыі з'яўляецца бясплатным, аўтарскія ўзнагароды не выплачваюцца.

6.2. Пытанні і прапановы прымаюцца ў адрас арганізатараў адміністратарам афіцыйнай групы «Вконтакте».