Воинские захоронения на территории Светлогорского района

Брацкая магіла, вул. П.А. Мірашнічэнка, г. Светлагорск (каля СШ №4)

Брацкая магіла, вул. П.А. Мірашнічэнка, г. Светлагорск

У гэтым месцы пахавана 98 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ў 1943-44 гг.

У баях за вызваленне раёна прымалі ўдзел воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі.

Шацілкі (з 1961 года горад Светлагорск) вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27.11.1943 г. у выніку наступлення 65-й арміі Беларускага фронту. Нямецка-фашысцкае камандаванне вырашыла зрэзаць так званы “парыцкі выступ”, створаны ў ходзе наступлення савецкіх войск, і выйсці на рубеж чыгункі і шашы Жлобін –Калінкавічы. 20.12.1943 г. вораг, сканцэнтраваўшы 3 пяхотныя і 2 танкавыя дывізіі, нанёс контрудар па праваму флангу 65-й арміі. Фашысты кінулі ў бой каля 300 танкаў. Асноўны ўдар прыйшоўся па пазіцыях 95-га корпуса. Напружаныя баі ішлі ў раёне Шацілак. На дапамогу часткам 65-й арміі была накіравана 194-я дывізія 48-й арміі. Пасля 30-кіламетровага маршу байцы дывізіі пераправіліся праз р. Бярэзіну і ў ноч на 24 снежня занялі абарону каля Шацілак. 25 снежня фашысты зноў пашлі ў наступленне. Воіны 616-га стралковага палка адбівалі атакі ворага на чыгуначнай станцыі (зараз чыгуначная станцыя Светлагорск-на-Бярэзіне). Гітлераўцы ўварваліся на станцыю, але далейшае іх наступленне было спынена. У наступныя 3 дні вораг неаднаразова пераходзіў у атаку, аднак беспаспяхова.

У баях за “парыцкі выступ” было знішчана бльш за 7 тысяч варожых салдат і афіцэраў, спалена і падбіта 156 танкаў. Баі на тэрыторыі раёна працягваліся да пачатку Беларускай аперацыі (23.06-20.08.1944 г.).

У 1958 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з вянком і каскай у руках. Сярод пахваных – Герой Савецкага Саюза Пётр Афанасьевіч Мірашнічэнка.

Пётр Афанасьевіч Мірашнічэнка

Герой Савецкага Саюза з 03.06.1944 года. Нарадзіўся 26.11.1922 года ў с. Заполле Краснапольскага (Мірапольскага) раёна Сумскай вобласці, Украіна. Паходзіў з сялянскай сям’і. Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў Сумах. На фронце з 1941 года. Камандзір узвода разведкі лейтэнант П.А. Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Палесскай вобласці 01.01.1944 года ў час цяжкіх баёў каля вёскі Печышчы закрыў сваім целам амбразуру дзота, што спрыяла поспеху наступлення. Пахаваны ў Светлагорску. Імём П.А. Мірашнічэнкі названы вуліцы ў Мінску, Светлагорску і на радзіме Героя. Таксама ўсталявыны бюст на Алеі Герояў у Светлагорску, мемарыяльныя дошкі ў Светлагорску і Здудзічах.

Брацкая магіла, Прывакзальная плошча, г.Светлагорск

Брацкая магіла, Прывакзальная плошча, г.Светлагорск

У гэтым месцы пахавана 335 воінаў, якія загінулі ў баях пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Клычніяз Азалаў.

Клычніяз Азалаў

Герой Савецкага Саюза з 15.01.1944 г. Нарадзіўся 10.03.1921 года ў сяле імя Мухадава Марыйскага раёна Туркменскай ССР. З сялян. У Чырвонай арміі са снежня 1941 года, на фронце з мая 1943 г. Гвардыі радавы 58-га гвардыі кавалерыйскага палка 16-й гвардыі кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардыі кавалерыйскага корпуса К. Азалаў вызначыўся ў кастрычніку 1943 года пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў. Разам са сваім аддзяленнем пад моцным кулямётна-мінамётным агнём ворага пераправіўся на правы бераг ракі, заняў там абарону і на працягу дзвюх гадзін агнём з вінтоўкі і гранатамі стрымліваў контратаку гітлераўцаў, чым спрыяў паспяховай пераправе нашых падраздзяленняў. Затым першым кінуўся ў траншэі ворага, асабіста знішчыў 13 гітлераўцаў (11 салдат і 2 афіцэраў). Быў паранены.

Пасля лячэння ў шпіталі змагаўся з ворагам ў складзе 102-й стралковай дывізіі. У баі за чыгуначную станцыю Шацілкі быў цяжка паранены, памёр ад ран 27.12.1943 г. Пахаваны ў Светлагорску, дзе ягоным імём названа вуліца. На радзіме ўстаноўлены бюст К. Азалава, імя героя прысвоена сярэдняй школе, у якой ён вучыўся. На Алеі Герояў у Светлагорску так сама ўсталяваны бюст К. Азалава.

Брацкая магіла, вул. Савецкая, г. Светлагорск

У 1957 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з вянком і каскай у руках. 9 Мая 2005 г. помнік адкрыты пасля рэканструкцыі. Новы помнік зроблены ў выглядзе вялізнага звона з разломам. Размяшчаецца на трох блоках чырвонага граніту.

Манумент складаецца з двух частак – унутранай і вонкавай. На ўнутранай старане вялікага звона выгравіраваны прозвішчы салдат, якія тут пахаваны; звонку выкладзены гарыльеф, па яму можна “прачытаць” гісторыю ўсёй вайны. Унутры таксама знаходзіцца маленькі “жывы” звон, які сімвалізуе момант ісціны – жыццё працягваецца і гучыць, негледзячы на маўклівы смутак былога.

Помнік – амаль дзевяцітонны бронзавы расколаты звон. Калі прыгледзецца, то раскол нагадвае жураўля, які ірвецца ўвышыню. Увогуле, і на самом звоне ёсць вобразы трох такіх жураўлёў.

Кампазіцыя пачынаецца ад разлома. Сам ён у выглядзе паміраючага жураўля сімвалізуе ўсю трагедыю вайны. Ад разлома ў нябыт змаганняў ідуць салдаты. Тут і знаёмыя твары – Героі Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні Шацілак і Парыцкага раёна; і абагульненыя вобразы – пяхацінец, марак, лётчык, медсястра, якая іх ратуе. Ёсць там і мапа раёна, на якой пазначаны план аперацыі “Баграціён”, і заключны момант вайны – узяцце рэйхстага. А жураўлі, якія ляцяць удалечыню, у разлом, з’яўляюцца сведкамі глыбокай сімвалічнасці помніка: толькі ад памяркоўнасці сучасных пакаленняў залежыць будзе ці не раскол мірнага жыцця.

Помнік у выглядзе звона – гэта сівал. Разлом у ім – не толькі паветраны птушыны сілуэт. Гэта і ўваход у звон, які таксама можна назваць і капліцай, таму што на ўнутраных сценах чытаем ваенныя званні і прозвішчы ўсіх 264-х загінуўшых пры вызваленні Шацілак і пахаваных у брацкай магіле.

П’едыстал манумента складаюць тры блока чырвонага граніта.

Брацкая магіла, Шацілінскія могілкі, г.Светлагорск

Брацкая магіла, Шацілінскія могілкі, г.Светлагорск

Пахаванне размешчана на страрых гарадскіх могілках, побач з брацкай магілай знаходзяцца 5 адзіночных ваенных пахаванняў гэтага ж перыяду. На брацкай магіле ўсталявана ўсечаная стэла на доўгім пастаменце, на стэле замацавана таблічка з імёнамі загінуўшых.

У агульнай магіле пахаваны 31 воін. Усе салдаты загінулі ў лістападзе 1943 г. у баях за вызваленне в. Шацілкі (зараз г. Светлагорск) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У баях за вызваленне раёна прымалі ўдзел воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі.

Брацкая магіла ў в. Ала

Помнік размешчаны на тэрыторыі былой вёскі Ала. Уяўляе сабой пастамент, на якім знаходзіцца гіпсабетонная скульптура воіна, які схіліўся на адно калена. Агульная колькасць пахаваных – 2253 чалавека. У асноўным гэта мірныя жыхары, бежанцы з навакольных вёсак (Чыркавічы, Здудзічы, Ракшын, Рудня, Іскра, Какаль (зараз Светач), Плесавічы, Караткевічы, Мормаль), закатаваныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і савецкія воіны, якія загінулі ў ВАВ пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Раніцай 14.01.1944 г. карны атрад нямецка-фашысцкіх захопнікаў разам з вайсковай часткай, якая налічвала 1000 салдат, акружылі в. Ала і пачалі зверскую расправу. Людзей заганялі ў хаты, якія потым падпальвалі. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў, кідалі ў агонь жывымі. Было расстраляна і спалена 1758 чалавек, у тым ліку 508 жанчын і 950 дзяцей. Выратавацца ўдалося адзінкам. Кандрат Гаўрылавіч Зыкун з дачкой і Аляксандр Іванавіч Зыкун паспелі схавацца ў лесе. Вырваліся з агню Андрэй Васільевіч Зыкун, Колеснеў Тарас, Вольга Курыловіч з сынам, Арцём Макаравіч Усціменка.

У 1958 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з вянком.

Из документальной повести Всеволода Евгеньевича Мигая «Березина в огне» о трагедии д. Ола.

…В шесть часов утра (14 января 1944 года) деревню со всех сторон окружил отряд фашистских конников. Всем, кто был здесь, приказали войти в большой сарай, в котором до войны содержали колхозных животных. Пошли слухи, что всех собрали для регистрации перед отправкой в эвакуацию. Те, кто пробовал убежать, попадали под пули автоматчиков. Некоторые прятались в землянках, ямах. Однако это не спасало: находили собаки.

Из сарая людей выводили отдельтными группами, говорили, что детей и стариков будут вывозить на машинах в тыл. Но отводили на другой конец деревни, загоняли в дома, которые потом обливали какой-то жидкостью и поджигали.

Люди погибали от огня и от взрывов гранат, которые летели в окна и двери. Стариков и детей живьём бросали в огонь, а тех, кто выбегал, расстреливали из автоматов и пулемётов.

Деревня была уничтожена, все здания сожжены, а люди убиты или погибли в страшных муках. Спастись удалось немногим. Среди них — Ольга Курлович, которая с маленьким сыном притворилась мёртвой среди трупов. Спасся Артём Устименко, который из дома через ход, что вёл из печи на крышу, выбрался во двор и дополз до леса.

— В моей памяти, — рассказывал Артём Макарович, — и сейчас стоит в ушах ужасный плач женщин и детей, которые горели в огне.

Другой свидетель тех трагических событий, Гаврила Кандратьевич Зыкун, рассказывал:

— За два часа до прихода карателей я оставыил деревню и пошёл в лес со своей маленькой дочерью. Назад вернулся только через несколько дней, когда в Оле были уже наши войска. Страшная картина открылась моим глазам. Все строения были сожжены. На пепелищах лежали обгорелые кости. Во дворах и огородах, за деревней — убитые. Много трупов было у сожжённого колхозного двора. Перед тем, как оставить деревню, фашисты издевались не только над живыми, но и над мёртвыми. Они бросали трупы в колодцы, в ямы, обливали бензином и жгли. Маскировали всё это снегом. Наши воины похоронили всех убитых в братской могиле.

Журналист В.П. Шатский встретился ещё с одним свидетелем тех событий — Тарасом Колесневым, который поселился после войны в Коротковичах. Он был ранен в голову. Истекая кровью, он неподвижно лежал на снегу и видел такое, что уже никогда не сможет забыть.

— Вот ведут очередную группу моих односельчан, человек сорок, — рассказывал Тарас Колеснев. — Среди них узнаю жену и детей. Жена с младшим сыном идёт позади. Оглядывается. Наверное, ищет меня. Метрах в двадцати, на кургане, стоит низенький толстый офицер. Он снова выкрикнул то, что и в прошлый раз, когда вели меня. Конвойные бросились в стороны от людей и попадали в снег. Офицер размахнулся и бросил гранату в толпу. Затем вели следующую группу. От неё отделилась женщина в телогрейке и большом клетчатом платке. Автоматчик пошёл за ней. Я услышал её прозьбу разрешить сгореть в своём доме. Это была Аксинья Тимофеевна Курилович, жена бухгалтера колхоза. Её дом, напротив которого стоял офицер, уже охватывали языки пламени.

Под дружный хохот фашистов женщина развернулась и твёрдым шагом пошла к своему пылающему дому.

— Бабушка Александра, береги дочек, и, когда вернётся Саша, прими его, — на ходу крикнула она старушке-соседке Александре Семёновне Дикун. Она наивно думала, что фашисты не убьют стодесятилетнюю сраруху и маленьких детей.

За Аксиньей Тимофеевной бежал фашист с большим баллоном за спиной, на ходу обрызгивал её бензином. Женщина не обращала на него внимания. Офицер достал пистолет. Но на пороге дома женщина вспыхнула факелом и скрылась за дверьми.

Брацкая магіла аг. Асташкавічы

Брацкая магіла аг. Асташкавічы

У жніўні 1941 года вёска Асташкавічы была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пад час карніцкай аперацыі “Прыпяцкія балоты” вёска была часткова спалена. Усяго спалена 297 дамоў і забіта 120 жыхароў. Спалена школа. За адмову рухацца з нямецкімі войскамі тры чалавекі былі растраляны, а іх целы знявечаны.

На тэрыторыі Асташкавічскага сельскага савета дзейнічала Даманавіцка-Васілевіцкая партызанская арганізацыя, якой кіраваў Кашавараў Павел Антонавіч. Падпольную групу ў Асташкавічах узначальваў фельчар Захаранка Піліп Пятровіч. У лістападзе 1941 года падпольная група спаліла майстэрню па рамонту веласіпедаў і матацыклаў, якую акупанты адкрылі ў в. Халоднікі.

У пачатку 1942 года група Кашаварава П.А. растраляла старасту в. Асташкавічы (немца па нацыянальнасці) і раззброіла чатырох паліцэйскіх. Актывізуецца дзейнасць падпольнай групы Захаранка П.П.: для партызан сабрана 7 кулямётаў, 2 нямецкіх аўтамата, каля 30 вінтовак, 2 пісталеты, 6 скрыняў патронаў.

У кастрычніку 1943 года партызан атрада ім. Чапаева Бандарэнка А.Р. з Асташкавіч збіў самалёт U-52 пад станцыяй Халоднікі двума стрэламі з вінтоўкі.

25 лістапада 1943 года вёска Асташкавічы была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў перадавым атрадам 115 стралковай брыгады генерала І.І. Санкоўскага. Пасля вызвалення вёскі сюды пераехаў увесь штаб 65-й арміі і яе камандуючы двойчы Герой Савецкага Саюза П.І. Батаў. Адсюль вялося кіраванне вызваленнем в. Шацілкі (будучы г. Светлагорск).

Брацкая магіла аг. Баравікі

Брацкая магіла аг. Баравікі

Пахаваны 521 воін, які загінуў ў 1943 г. у баях супраць намецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод нахаваных – воіны 18-га стралковага корпуса 65-й арміі і 2 партызаны. У 1958 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Немцы з’явіліся на тэрыторыі раёна 28 чэрвеня 1941 года. Раніцай 21 ліпеня быў узяты раённы цэнтр Парычы. Вёска Баравікі была занята 12 жніўня, але ўжо вечарам 13 жніўня контрударам чырвонаармейцы выбілі гітлераўцаў з вёскі. У палон была захоплена вялікая колькасць нямецкіх салдат, 10 афіцэраў, каштоўныя сакрэтныя дакументы. Але каб пазбегнуць акружэння, савецкае камандаванне аддало загад аб адыходзе 3-й арміі.

23 лістапада 1943 года да вёскі Селішчы Баравікоўскага сельскага савета падышло падраздзяленне 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Тут ужо знахордзілася партызанская брыгада ім. В.І. Чапаева (камандзір М.Дз. Сцефановіч). Сумеснымі намаганнямі гвардзейцы і партызаны Гомельскага злучэння вызвалілі вёскі Селішчы і Аляксандраўка, а ў ноч на 25 лістапада – вёску Баравікі.

Брацкая магіла в.Вялікі Бор

Вёска была акупіравана ў пачатку ліпеня 1941 г. Вызвалена 26 лістапада 399-й Навазыбкаўскай ордэна Суворава стралковай дывізіяй (камандзір – Герой Савецкага Саюза Д.В. Казакевіч) 48-й арміі і 37-й гв. Рэчыцкай двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава, Кутузава і Багдана Хмяльніцкага стралковай дывізіяй (камандзіры – генерал-маёр Я.Р. Ушакоў і палкоўнік В.Л. Марозаў) 65-й арміі.

У брацкай магіле, якая размешчана перад уездам у вёску з боку г. Светлагорска, пахаваны 1550 воінаў 65-й і 48-й армій, якія загінулі ў 1943-44 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 г. на магіле ўсталяваны помнік – скульптура воіна.

Брацкая магіла аг. Давыдаўка

Брацкая магіла аг. Давыдаўка

22 чэрвеня нямецкія самалёты абстрэльвалі вёскі Загор’е і Давыдаўку з кулямётаў. На шчасце, ахвяр не было. Адразу пасля гэтага была аб’яўлена мабілізацыя.

У жніўні вёска была акупіравана. Немцы распусцілі калгас, разбурылі школу, бальніцу, бібліятэку, сельскі савет, паштовае аддзяленне. Бярвенні ад гэтых пабудоў вывозілі на ўсход для пабудовы зямлянак і бліндажоў.

Была створана ўправа на чале з Салаўём Кузьмой з в. Мармавічы. Сяляне атрымалі зямлю і павінны былі сплочваць з яе падатак у выглядзе сельскагаспадарчых прадуктаў. Прыёмны пункт быў на адлегласці ў 8 км, у в. Астанкавічы.

У 1941 годзе была арганізавана Даманавіцка-Васілевіцкая падпольная арганізацыя, стварэнне падпольных груп у Давыдаўскім і Асташкавіцкім сельскіх саветах. Таксама быў арганіаваны Даманавіцкі партызанскі атрад.

8 лютага 1942 года адбыўся масавы растрэл габрэйскага насельніцтва вёскі. Усяго забіта 129 чалавек.

У лістападзе 1943 г. фронт набліжаўся да Давыдаўкі. Насельніцтву было вядома, што немцы, адступаючы, знішчалі мірнае насельніцтва. Таму партызаны дапамагалі жыхарам вёскі схавацца ў лясах.

26 лістапада 1943 г. вёска была вызвалена. Савецкія войскі перайшлі раку Іпа, вызвалілі вёскі Мармавічы, Мехаўшчына, Палессе. Тут іх спынілі нямецка-фашысцкія захопнікі, і фронт у гэтым месце стаяў да лета 1944 г., да пачатку наступальнай аперацыі “Багратыён”.

У брацкай магіле вёскі Давыдаўка пахаваны 729 воінаў 65-й арміі, якія загінулі ў 1943-1944гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне вёсак Давыдаўка, Вялікая і Малая Людзвінаўка, Прасвет, Загор’е, Карані, Горкі. У 1976г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. У 2005 годзе пасля рэканструкцыі ўсталяваны помнік у выглядзе жалезабетоннай пліты з сілумінавым барыльефам.

Магіла ахвяр фашызму аг. Давыдаўка (0,5 км. на паўночны захад ад вёскі)

Магіла ахвяр фашызму аг. Давыдаўка

У магіле пахавана 129 мірных жыхароў – жанчын, старых людзей, дзяцей, якіх растралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У складзе нямецкага атрада былі паліцэйскія з вёсак Людзвінаўка, Прасвет, Давыдаўка. 08.02.1942 г. фашысцкія карнікі ўварваліся ў вёску, яны рабавалі жыхароў, выганялі іх з хат і расстрэльвалі прама на вуліцы ці на агародах. Потым загадалі жыхарам сабраць трупы растраляных і вывезці за вёску. Целы вывезлі за ваколіцу і закапалі. У 1967г. на магіле пастаўлены абеліск у выглядзе чатырохграннай прызмы. У 2005 годзе ўсталяваны абеліск з барыльефнай выявай твару жанчыны.

Брацкая магіла аг.Дуброва

Брацкая магіла аг.Дуброва

Вёска Дуброва была акупіравана да 24 ліпеня 1941 года 43-м нямецкім армейскім корпусам, які адсоўваў супраціўленне 232-й стралковай дывізіі. Але ўжо 25 ліпеня захопнікі перакінулі частку сваіх сіл на левы бераг Бярэзіны, дзе яны павінны былі супрацьстаяць 63-му стралковаму корпусу. Скарыстаўшы гэта, падраздзяленне 66-га стралковага корпуса выбіла фашыстаў з вёскі. Вядома, што ў канцы ліпеня нямецкія танкавыя і механізаваныя часці адцяснілі 43-ю і 47-ю кавалерыйскія дывізіі і нанеслі ўдар па 232-й стралковай дывізіі. Таму другі раз вёску акупіравалі ў кнцы ліпеня-пачатку жніўня 1941 года.

Вызвалена 27-28 лістапада 1943 г. гвардзейцамі 38-й дывізіі. Аднак падчас нямецкага контрудару Дуброва зноў была акупіравана 21 снежня 1943г. 31студзеня 1944 г. баі за вёску вяла 197-я Бранская Чырванасцяжная стралковая дывізія 48-й арміі, 1 лютага Дуброва была вызвалена.

Зараз у цэнтры вёскі, каля клуба, пахаваны 1779 воінаў, якія загінулі ў 1941-44 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза Марцін Панцеляймонавіч Цеплякоў, Сярго Гедэванавіч Чыгладзэ, Рэдзькін Дзмітрый Рыгоравіч. У 1958 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Марцін Панцеляймонавіч Цеплякоў

Марцін Панцеляймонавіч Цеплякоў

Герой Савецкага саюза з 15.01.1944 г. Нарадзіўся 10.01.1918 г. у в. Дронава Заводаўкоўскага раёна Цюменскай вобласці. З сялян. Член ВКП(б) з1943 г. У чырвонай арміі з 1940 г. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1942 г. Камандзір аддзялення 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі, парторг роты сяржант М.П.Цеплякоў вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне. 01.10.1943 года пад моцным агнём праціўніка пераправіўся на правы бераг ракі, першым уварваўся ў варожыя траншэі, аўтаматным агнём прыкрываў пераправу роты; 2-3 кастрычніка разам з байцамі роты адбіў 19 варожых контратак, асабіста знішчыў каля 40 фашыстаў. Загінуў 30.01.1944 г. у баі каля в. Зарэчча. Пахаваны ў в. Дуброва. Імём героя названа вуліца ў г. Заводаўкоўск, на тэрыторыі школы ў в. Дронава ўстаноўлены абеліск, у г. Светлагорску на Аллеі Герояў устаноўлены бюст.

Сярго Гедзеванавіч Чыгладзе

Сярго Гедзеванавіч Чыгладзе

Герой Савецкага Саюза з 23.07.1944 г. Нарадзіўся 12.03.1920 г. у с. Зодзі Гецінскага раёна Грузіі. З сялян. Працаваў на рудніку. У час Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 г. на Паўночна-Заходнім, Бранскім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Малодшы сяржант, кулямётчык 3-й роты 889-га стралковага палка 197-й стралковай Бранскай Чырвонасцяжнай дывізіі. Вызначыўся 01-0.02.1944 года пры вызваленні Парыцкага раёна. Загінуў 03.02.1944 г. у баі за вёску Дуброва. Дагэтуль быў узнагароджаны двума медалямі “За адвагу”. Пахаваны ў в. Дуброва. Імём героя названы вуліцы ў светлагорску і Мінску. На Алеі Герояў у Светлагорску ўстаноўлены бюст.

Рэдзькін Дзмітрый Рыгоравіч

Герой Савецкага Саюза з 23.07.1944 г. Нарадзіўся 10.06.1915 г. у в. Панікавец Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці. З сялян. Працаваў на Макееўскім металургічным заводзе імя С.М.Кірава. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г. Памочнік камандзіра ўзвода ст. сяржант Дз.Р. Рэдзькін вызначыўся пры вызваленні Светлагорскага раёна ў баі за вышыню 142,7. У ноч на 02.02.1944 г., падняўшы ўзвод у атаку, першым кінуўся на замініраваны бруствер варожай траншэі. Сам падарваўся, але забяспечыў наступленне. Пахаваны ў вёсцы Дуброва. Яго імёі названы вуліцы ў горадзе Макееўка і горадзе Светлагорску, дзе на Алеі Герояў устаноўлены бюст Д.Р. Рэдзькіна.

Брацкая магіла в. Карані

Брацкая магіла в. Карані

Акупіравана вёска ў жніўні 1941 года. Жыхары здаліся без бою. Але ўжо восенню 1941 г. была сфарміравана падпольная група і партызанскі атрад “За Радзіму”. Падпольную групу ў вёсках Карпавічы, Карані, Асташкавічы арганізаваў ваенфельчар Захаранка П.П. У перыяд акупацыі падпольшчыкі і партызаны праводзілі влікую працу па вызваленню сваёй мясцовасці. Аднак вясной 1942 года падпольшчыкі былі вымушаны сыйсці ў лес і з’ядналіся з групай падпольшчыка Кашаварава П.А., на базе якой 20 мая 1942 года быў арганізаваны Даманавіцкі партызанскі атрад.

24-25 лістапада 1943 года на тэрыторыю Светлагоршчыны ўступілі часці 27-га стралковага корпуса генерал-маёра М.П. Чаракманава 65-й арміі. У напрамку на Карані натупала 354-я стралковая дывізія, і 26 лістапада вёска Карані была вызвалена. Аднак хутка зноў захоплена і канчаткова вызвалена ў лютым 1944 г.

У брацкай магіле пахавана 572 чалавека, воінаў і партызан, якія загінулі на тэрыторыі раёна ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-44г. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза Кірыла Лявонавіч Камынін і Аляксей Іванавіч Яршоў. У 1967г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Кірыла Лявонавіч Камынін

Герой Савецкага Саюза з 15.01.1944г. Нарадзіўся 26.02.1904 года ў с. Вялікая Паляна Цербунскага раёна Ліпецкай вобласці. Сялянскага паходжання. Працаваў шахцёрам. У Чырвонай Арміі з 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з ліпеня 1942 г. Камандзір стралковага аддзялення 12-й гв. стралковай дывізіі 61-й арміі Беларускага фронту гвардыі сяржант К.Л. Камынін вызначыўся ў баях пры вызваленні Украіны і Беларусі. 28.09.1943 года на чале аддзялення на лодках фарсіраваў Дняпро. Калі лодка была прабіта кулямі і затанула, байцы ўплаў дабраліся да берага, выбілі гітлераўцаў з траншэй і на працягу трох сутак утрымлівалі плацдарм.

У час вызвалення Светлагоршчыны К.Л. Камынін з’яўляўся гвардыі сяржантам 75-й гв. Стралковай дывізіі. Загінуў 16.01.1944 года ў баі каля вёскі Карані, дзе і быў пахаваны. На Алеі Герояў у г. Светлагорску ўсталяваны бюст К.Л. Камыніна, адна з вуліц горада носіць ягонае імя.

Аляксей Іванавіч Яршоў

Герой Савецкага Саюза з 17.10.1943 года. Нарадзіўся 18.04.1920 года ў в. Аполіха Купінскага раёна Навасібірскай вобласці. Паходжаннем з сялян. Член ВЛКСМ. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1943 года. Гв.радавы 6-йстралковай роты 212-га гв. стралковага палка 75-й гв. стралковай дывізіі А.І. Яршоў вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны і Беларусі. 24.09.1943 года адным з першых фарсіраваў Дняпро, прымаў удзел у захопе варожага парахода і баржы з грузамі. У баі за в. Яснагародка Кіеўскай вобласці знішчыў 20 гітлераўцаў.

А.І. Яршоў загінуў 11.01.1943 года ў баі за в. Карані, дзе і пахаваны. Ягоным імём названы вуліцы ў гарадах Купіна і Светлагорск, на Алеі Герояў у Светлагорску ўсталяваны ягоны бюст.

Брацкая магіла в. Коўчыцы-2

Брацкая магіла в. Коўчыцы-2

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі пахаваны 12 воінаў 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі і партызан атрада імя А.Я. Пархоменкі, якія загінулі ў снежні 1943 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У час баявых дзеянняў у лістападзе 1943 г. войскі 65-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.І. Батаў) Беларускага фронту ўстанавілі цесную сувязь з партызанамі. 8 снежня ў штабе 37-й гвардзейскай дывізіі ў в. Мікалаеўка Парыцкага раёна адбылася нарада прадстаўнікоў партызанскіх злучэнняў і штаба 65-й арміі. Былі вызначаны сумесныя дзеянні супраць ворага. Перад партызанскімі брыгадамі 37-й імя А.Я. Пархоменкі (камандзір А.В. Львоў, камісар М.Б. Храпко) і 1-й Бабруйскай (камандзір В.І. Лівенцаў, камісар Дз.А. Ляпёшкін) была пастаўлена задача знішчыць варожыя гарнізоны ў вёсках Коўчыцы-1, Малімоны, Тураўка, перарэзаць дарогі Дражня–Парычы, Коўчыцы-2 –Парычы і не дапусціць адыходу гітлераўцаў. Партызаны сумесна з часцямі 65-й арміі выканалі пастаўленую задачу.

У 1967 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам і каскай у руках.

Брацкая магіла партызан, в. Коўчыцы-1 (грамадзянскія могілкі)

Брацкая магіла партызан, в. Коўчыцы-1

Пахаваны 9 партызан, якіх расстралялі 11.04.1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1967 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Брацкая магіла в. Мармавічы

Вёска Мармавічы была акупіравана ў канцы ліпеня 1941 года. Вызвлена 26.11.1943 38-й гв. дывізіяйі 65-й арміі. У аператыўнай зводцы Вярхоўнага камандавання за гэты дзень паведамлялася: “…в районе нижнего течения реки Березины наши войска с боями зпняли населённые пункты….Великий Бор, Мармовичи, Давыдовку, Просвет, Людвиновку и железнодорожную станцию Шатилки на железной дороге Мозырь-Жлобин…” Аднак у ходзе нямецкага конртудару абяскроўленыя часці 60-й стралковай дывізіі былі адкінуты назад і Мармавічы былі зноў акупіраваны 23.12.1943 г. 23 снежня каля вёскі змагаліся і зенітныя разлікі 2-й гвардзейскай зенітна-артылерыйскай дывізіі. У ноч на 1 студзеня 1944 года 1-ы гвардзейскі Данскі танкавы корпус сіламі самаходных артылерыйскіх установак, а таксама прыданых артылерыі мінамётаў і рэактыўных установак зрабіў агнявы налёт на нямецкія часці і падраздзяленні, якія дыслацыраваліся ў раёне вёсак Мармавічы і Залле. Фашысты панеслі значныя страты. Канчаткова вёска Мармавічы вызвалена 22.01.1944 г. войскамі 44-й гвардзейскай стралковай дывізіі 65-й арміі.

Брацкае пахаванне знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Усяго пахавана 907 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-44 гг. У 1967 г. на магіле ўсталяваны абеліск.

Брацкая магіла аг. Палессе

Разведвальныя атрады наведаліся ў в. Палессе на пачатку ліпеня 1941 года, акупіравана вёска была ў пачатку жніўня 1941 г.

Вызвалена вёска была 26-27 лістапада 1943 года, але менш чым праз месяц зноў захоплена немцамі. Канчаткова вызвалена да красавіка 1943 года.

У наш час у цэнтры вёскі, каля дарогі Парычы-Калінкавічы пахаваны 1753 чалавека. Гэта воіны 48-й і 65-й амій, якія загінулі ў баях у лістападзе 1943 г.-чэрвені 1944 г. ў раёне вёсак Віша, Уюнішчы, Мехаўшчына, Мыслаў Рог, Палессе, былога пасёлка Падбярэззе Палесскага с/с, Карпавічы Асташкавіцкага с/с, воіны 28-й і 16-й паветраных армій, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў час аперацыі “Баграціён” пры прарыве фашысцкай абароны на захад і на поўнач ад вёскі Уюнішчы і каля вёсак Гарохавічы, Мыслаў Рог, салдаты і афіцэры партызаны, якія загінулі ў 1943-44 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1957 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам і каскай у руках.

Брацкая магіла г.п. Парычы

Помнік знаходзіцца ў скверы насупраць пасялковага дома культуры. На пастаменце размешчана гіпсабетонная скульптура воіна, які схіліўся на адно калена. Колькасць пахаваных – 1643 чалавека.

Ужо ноччу 23 чэрвеня 1941 года фашысцкія самалёты бамбілі райцэнтр – гарадскі пасёлак Парычы, – МТС і вёску Казлоўка. Ад выбухаў загарэлася некалькі хат, быў пашкоджаны будынак МТС, загінулі і атрымалі раненне некалькі жыхароў. Удзень 23 чэрвеня распачалася мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту. Выконваючы пастановы СНК БССР, улады арганізавалі знішчальны батальён, які знаходзіўся ў райцэнтры, і групы садзейнічання – у кожным сельсавеце. Батальён узначаліў М.І. Траян – начальнік райаддзела НКУС, лейтэнант дзяржбяспекі.

5 ліпеня нямецка-фашысцкі разведвальны бронеатрад уварваўся ў Парычы. Ворагам былі разрабаваны харчовыя і прамысловыя крамы. Не маючы сродкаў для дзейснай барацьбы з бронемашынамі і танкамі праціўніка, Парыцкі знішчальны батальён пакінуў райцэнтр. Парычы былі захоплены.

11 ліпеня Парыцкі знішчальны батальён і Рэчыцкі атрад А.Б. Міклашэвіча разам з падраздзяленнямі капітана Долбіна і лейтэнанта Максімава з 800-га стралковага палка ў 6 годзін раніцы з боем вызвалілі г.п. Парычы. 12 ліпеня у сканцэнтраваны Бярэзінскі атрад Пінскай ваеннай флатыліі.

21 ліпеня фашысты зноў акупіравалі Парычы, прарваўшы абарону 232-й стралковай дывізіі сіламі 131-й, 260-й пяхотнымі дывізіямі і 434-га пяхотнага палка 134-й пяхотнай дывізіі.

У Парычах немцамі было арганізавана дзве ўправы (раённая і пасялковая), камендатура, гета. У 1944 годзе створаны дзіцячы лагер для пералівання крыві.

Падчас Беларускай наступальнай аперацыі савецкіх войск гарадскі пасёлак Парычы быў важным апорным пунктам варожай абароны. Ён прыкрываў шлях на Бабруйск. На гэтым напрамку гітлераўцы стварылі некалькі ўмацаваных рубяжоў. Таму камандаванне 1-га Беларускага фронту вырашыла нанесці галоўны удар з раёна балот на поўдзень ад Парычаў. Раніцай 24 чэрвеня войскі 65-й арміі пайшліў наступленне. За першы дзень наступлення была поўнасцю прарвана абарона праціўніка, гітлераўцы страцілі каля 1700 салдат і афіцэраў,19 гармат, 35 мінамётаў, 85 кулямётаў, 17 аўтамашын, 27 дзотаў і 25 бліндажоў.17-я танкавая брыгада 1-га танкавага корпуса выйшла да Бярэзіны і адрэзала шляхі адыходу парыцкай групоўкі ворага на поўнач. На працягу 26 і 27 чэрвеня часці 105-га стралковага корпуса разграмілі акружаную групоўку і ў 18 гадзін вызвалілі гарадскі пасёлак.

У вызваленні Парыч таксама ўдзельнічалі маракі Дняпроўскай ваеннай флатыліі, якія на бранякатэрах прарваліся ўверх па бярэзіне да гарадскога пасёлка і нанеслі ўдар па пераправе, адрэзаўшы ворагу шляхі адступлення на Жлобін. Вялікую дапамогу савецкім воінам аказалі партызаны, якія 20 чэрвеня падарвалі больш за 40 тыс. рэек, што паралізавала работу чыгункі.

У 1964г. адбылося перазахаванее, на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з вянком. Пахаваны 1143 чалавека, воінаў, якія загінулі ў 1941-44 гг. У баях за вызваленне тэрыторыі раёна. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Ніканор Андрэевіч Лявухін.

Ніканор Андрэевіч Лявухін

Ніканор Андрэевіч Лявухін

Герой Савецкага Саюза з 17.10.1943 г. Нарадзіўся 04.08.1918 г. у с. Антонаўка Нова-Тар’яльскага раёна Марый Эл. З сялян. Працаваў у калгасе, бухгалтарам сельпо, на хлебазаводзе. У чырвонай Арміі з 1939 г. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з сакавіка 1943 г. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўнач ад Кіева. У ноч на 24.09.1943 г.камандзір гарматы гв. малодшы сяржант 241-га гв. стралковага палка 75-й гв. стралковай дывізіі 65-й арміі Н.А. Лявухін са сваім разлікам, гарматамі і боепрыпасамі пераправіўся цераз раку, прамой наводкай падбіў варожы танк і самаходную гармату, знішчыў некалькі агнявых кропак гітлераўцаў, што забяспечыла пераправу нашых часцей.

Загінуў 18.06.1944 г. у баі каля вёскі Язвін. Пахаваны ў г.п. Парычы, дзе ягоным імём названа вуліца. У Светлагорску на Алеі Герояў усталяваны бюст.

Брацкая магіла аг. Печышчы

У пачатку жніўня 1941 г. вёску акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. Старастай быў прызначаны вконваючы абавязкі старшыні калгаса Міхаіл Ліпскі. Восенню 1941 г. немцы прымусілі жыхароў в. Печышчы вывозіць лес да чыгункі Калінкавічы-Жлобін, адкуль яго перапраўлялі ў Германію.

Калгас у вёсцы існаваў да лютага 1942 г., да масавага растрэла габрэйскага насельніцтва 10 лютага, калі загінула звыш 100 чалавек.

У снежні 1942 г. немцы стварылі ў вёсцы паліцыю. Аднак жадаючых уступіць у паліцыю не было, таму спачатку стварылі самаабарону, якую пазней ператварылі ў паліцыю. Актыўнасцю яна не вызначалася, з партызанамі і падполлем барацьбы не вяла. У красавіку 1943 г. быў створаны Парычскі партызанскі атрад імя Кірава, і пад уздзеяннем агітацыі партызан паліцыя развалілася.

10 лістапада 1943 г. пачалася Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя. Прыкладна на зыходзе 25 ці 26-га лістапада часткі 37-й гвардзейскай дывізіі ўступілі ў Печышчы, таму што ў гэтыя дні былі вызвалены п. Мольча і в. Вялікі Бор, якія знаходзяцца на поўначы ад Печышч. На прыканцы лістапада савецкія войскі выйшлі на паўночны захад ад Парыч, пакінуўшы ў тылу вялікую групіроўку ворага ў раёне Азарычы-Калінкавічы-Мозыр. Стварыўся так званы “Парыцкі выступ”. Далейшае наступленне на Бабруйск было спынена. Неабходна было ліквідаваць варожую групіроўку ў тылу. Большасць войск 65-й арміі камандаванне сцягнула на Калінкавіцкім напрамку, у выніку чаго правы фланг арміі, гэта значыць “Парыцкі выступ”, аказаўся значна аслабленым. Гэта і было выкарыстана нямецкім камандаваннем, якое сцягнула супраць савецкіх войск часткі 4-й, 12-ю танкавыя дывізіі, 134-ю, 253-ю, 292-ю пяхотныя дывізіі, іншыя часткі. 18-19 снежня з Афрыкі была дастаўлена 16-я танкавая дывізія, машыны якой не паспелі перафарбаваць і яны былі жоўтымі, колеру пустэльні.

Здавалася, што в. Печышчы знаходзяца ў глыбокім тылу савецкіх войск, і ім нічога не пагражае. Аднак 20 снежня 1943 г. нямецкія войскі, карыстаючыся колькаснай перавагай сіл, з боку Парыч, Азарыч і чыгуначнага маста ля Шацілак, нанеслі раптоўныя ўдары па савецкім войскам, якія знаходзіліся ў “Парыцкім выступе”. Спешна пераброшаныя з-пад Калінкавіч 44-я гвардзейская і 172-я стралковая, з рэзерва фронта 73-я стралковая дывізіі не паспелі заняць устойлівай абароны і адыходзілі пад ударамі нямецкіх танкаў і пяхоты.

23 снежня немцы зноў уварваліся ў Печышчы. Разрозненыя часткі 73-й стралковай дывізіі адыходзілі за р. Жардзянку. Баі ў Печышчах працягваліся і 24 снежня – выходзілі з акружэння групы байцоў і камандзіраў 37-й і 38-й гвардзейскіх стралковых дывізій, 115-й стралковай брыгады. У гэты час на лініі Жэрдзь-Шацілкі заняла абарону 44-я гвардзейская стралковая дывізія палкоўніка М.В. Каркішкі, якая сумесна з артылерыстамі 4-га артылерыйскага корпусу прарыва генерал-маёра М.В. Ігнатава спынілі ворага, знішчыўшы вялікую колькасць нямецкіх танкаў і пяхоты.

Насельніцтва Печышч, якое жыло ва ўсходняй частцы вёскі, паспела іх пакінуць з савецкімі войскамі і зімавала ў лясах ля вёсак Хутар і Яланы. Тыя ж, хто застаўся, бадзяліся па суседніх вёсках ля лініі фронта. Многія папалі ў Азарыцкія лагеры смерці.

У канцы снежня абарону на р. Жардзянцы, змяніўшы 44-ю дывізію, заняла 170-я Рэчыцкая стралковая дывізія палкоўніка С.Р. Цыплёнкава, якая ўваходзіла ў састаў 48-й арміі. Часткі дывізій, якія праводзілі разведку, неаднаразова турбавалі засеўшых у Печышчах немцаў з 613-га палка.

У студзені 1944 года на пазіцыі на р. Жардзянку была перакінута 194-я Рэчыцкая стралковая дывізія палкоўніка П.П. Апякіна. Перад её была пастаўлена задача ва ўзаемедзеянні са 102-й Дальневасточнай стралковай дывізіяй генерал-маёра А.М. Андрэева прарваць варожую абарону на ўчастку Печышчы-Медведаў і весці наступленне ў кірунку вёскі Язвін. 16 студзеня пасля 35-хвіліннай падрыхтоўкі 470-ы і 954-ы стралковыя палкі 194-й дывізіі пайшлі ў атаку, аднак, страціўшы значную частку сіл пад шквальным агнём гітлераўцаў, залеглі. Выведзены ў бой 616-ы стралковы полк таксама залёг, не дасягнуўшы заданага рубяжу. З вялікімі стратамі 194-я і 102-я дывізіі павольна рухаліся наперад.

І толькі 19 студзеня Печышчы і Медведаў былі вызвалены. У баю за Печышчы асабліва смела дзейнічалі байцы 1-га стралковага батальёна 470-га палка.

Аднак у раёне вёсак Расава, Чыркавічы, Рудня замацавалася вялікая групоўка гітлераўскіх войск. З боку в. Расава фашысты яшчэ неаднаразова спрабавалі авалодаць Печышчамі. У канцы студзеня-пачаіку лютага 1944 года ў раёне Печышч адбівала атакі нямецкіх войск 73-я Навазыбкаўская Чырвонасцяжная стралковая дывізія генерал-маёра І.І. Ястрабава. І толькі ў лютым, калі была вызвалена вёска Расава, баявыя дзеянні каля вёскі Печышчы скончыліся.

Зараз у цэнтры вёскі каля клуба пахаваны 1097 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1943-44 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 г. адбылося перазахаванне з аздіночных пахаванняў, на брацкай магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. У 1988 годзе праведзена рэканструкцыя, усталяваны новы помнік – “Смуткуючая маці”.

Брацкая магіла в. Расава

Вёска Расава была захоплена 7-8 жніўня 1941 г. Вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 24 лістапада 115-м палком падпалкоўніка А.З. Фёдарава 38-й гв. Лазоўскай Чырванасцяжнай дывізіі ў ходзе баёў за в. Шацілкі (зараз г. Светлагорск). 115-ы полк адрэзаў ворагу падыход да Шацілак з боку Парыч, якія былі апорным пунктам нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак, у выніку нямецкай контратакі, Расава зноў захоплена ў снежні 1943 г. Канчаткова вёска была вызвалена ў лютым 1944 года.

Зараз на паўднёвай ускраіне вёскі пахаваны 459 воінаў, якія загінулі ў 1943-44 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. на магіле пастаўлены абеліск. У 2004 годзе пасля рэканструкцыі ўсталявана стэла з барыльефам воіна, пліты з імёнамі ўсіх загінуўшых.

Брацкая магіла р.п. Сасновы Бор

Сам пасёлак Сасновы Бор узнік у 1954 годзе, недалёка ад вёскі Вузнаж, таму пры апісанні баявых дзеянняў называецца толькі апошняя. Нажаль, дакладных звестак вельмі мала. Вядома, што вёска была захоплена ў пачатку жніўня 1941 года. Вызвалена 115-й асобнай стралковай брыгадай генерал-маёра І.І. Санкоўскага ў канцы лістапада 1943 года.

Зараз у цэнтры пасёлка каля клуба ў брацкай магіле пахаваны 163 воіна і партызана, якія загінулі ў 1943-44 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам і каскай у руках. У 2009 годзе праведзены капітальны рамонт і ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

Брацкая магіла в. Славань

На могілках пахаваны 184 воіна, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 і 1943 гг. У 1970 г. на брацкай магіле пастаўлены абеліск.

У ліпені 1941 года воіны Савецкай арміі стрымлівалі націск нямецка-фашысцкіх акупантаў. Вяртяючыся з баявога задання, адзін з савецкіх бамбардзіроўшчыкаў падвергся нападу фашысцкіх знішчальнікаў над в. Славань. Гэта было 7 ліпеня 1941 года. Самалёт быў падбіты немцамі, падаў, але усё яшчэ раздаваліся кулямётныя чэргі. Лётчыкам і стралку ўдалося катапультавацца, але іх адразу накрыў варожы агонь. Самалёт рухнуў у балота ва ўрочашча Жарванок. Мясцовыя жыхары падабралі целы забітых і з пашанай пахавалі іх на мясцовых могілках.

19 жніўня 1941 года вёска гарэла. Яе спалілі амаль цалкам. Каб выжыць, людзі будавалі курані, зямлянкі, іншыя пайшлі да родзічаў у суседнія вёскі.

Старастам ў вёсцы быў немец Датман, які дапамагаў жыхарам, як мог, бо яны з жонкай жылі ў вёсцы яшчэ да вайны.

Дакладнай даты вызвалення вёскі няма. Яна была вызвалена прыкладна 23-25 лістапада 115-й асобнай стралковай брыгадай генерал-маёра І.І. Саноўскага.

Магіла ахвяр фашызма аг. Хутар

У брацкай магіле пахаваны 99 жыхароў вёскі, закатаваныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 12 чалавек з іх спалены жывымі 14.06.1943 г. У 1953 г. пастаўлены помнік.

З успамінаў жыхара в. Хутар Мікалая Пятровіча Гваздзя:

…Было мне 13 гадоў, але ўсё, што здарылася ў той чэрвеньскі дзень у нашай вёсцы, добра памятаю. Было гэта ў панядзелак, на другі дзень Троіцы. Свяціла сонейка. Я з хлопцамі гуляў на вуліцы. Многія жыхары сядзелі каля сваіх хат і размаўлялі. Ніхто не чакаў бяды. У дзве гадзіны дня я прыйшоў дамоў, дзе былі мая маці і шасцёра сясцёр. Мы ўбачылі, што з боку Шупеек падымаецца вялізны слуп чорнага дыму.

Праз некалькі гадзін да нашай хаты, што стаяла на ўскрайку вёскі, з боку Шупеек на матацыкле пад’ехалі трое ўзброенных немцаў. Адзін з іх спытаў на дрэннай рускай мове, ці ёсць запалкі. Калі даведаліся, што запалак няма, то пачалі страляць па суседняй праз вуліцу хаце, ад чаго тая загарэлася. Немцы селі ў матацыкл і паехалі назад. Магчыма, гэтым яны хацелі папярэдзіць, што будзе бяда.

Мы схаваліся ў бліндажы на двары. Неўзабаве да нашай хованкі падбеглі двое немцаў з аўтаматамі і гранатамі. Адзін з іх на рускай мове крыкнуў, каб мы вылазілі, бо будуць кідаць гранаты. Мы моцна напужаліся, вылезлі з бліндажа. Сястрычкі і я прыціскаемся да маці. Той, што казаў па-руску, крыкнуў, каб хутка беглі да машын. Машыны, дзве танкеткі стаялі ў цэнтры вёскі. Па тых, хто ішоў марудна ці спрабаваў звярнуць у бок, стралялі без папярэджвання. Таму ўсе людзі беглі. Калі параўняліся з хатай Івана Грабянчука, адтуль з крыкам “Забілі маю маці!” выскачыла Праскоўя Грабянчук. Яе маці хацела забраць вузельчык са скарбам, і гэтага было дастаткова, каб яе застрэлілі.

Не ўсе людзі маглі бегчы. Былі старыя і інваліды. Так, жыў у нас каля выгана інвалід Першай сусветнай вайны аднаногі дзед Дзяніс Якаўлевіч Клімянок са сваёй жонкай Праскоўяй. Бегчы яны не маглі. Вось яго з жонкай і іншых хворых і старых загналі ў хлеў і спалілі жывымі. Адна жанчына са сваімі шасцю дзецьмі (адно дзіця грудное) схавалася ў жыце. Немец знайшоў іх, застрэліў дзяцей. Куля трапіла і ў галаву маці, выбіла вока. Але яна засталася жыць. Гэта была Клімянок Таццяна Аўрамаўна. Памерла яна ў 1980 г.

У цэнтры вёскі нас акружылі ўзброеныя немцы. Уся вёска гарэла. Было цяжка дыхаць. Немцы стралялі з танетак і кулямётаў па людзях, якія хацелі схавацца. Мы сядзелі і не ведалі, што будзе з намі. Усе лічылі, што і наша жыццё скончылася. Было жудасна. Нас прыгналі да ветранога млына. Мы думалі для таго, каб спаліць. На млын немцы паставілі кулямёты. Нам загадалі ісці ў Прыстарань, а калі хто паспрабуе кінуцца ўбок, будуць страляць. Людзі плакалі, дзеці крычалі. Немцы, відаць, баяліся, што дарога замініравана. З Прыстарані яны загадалі ісці ў бок Асташкавіч, а самі пачалі падпальваць вёску. Дайшоўшы да лесу, мы разбегліся.

На наступны дзень мы вярнуліся ў Хутар. Страшэнная карціна адкрылася перад вачыма. Нейкім дзівам ацалелі толькі чатыры хаты. Усе астатнія згарэлі. Яшчэ дыміліся пажарышчы, вакол ляжалі забітыя дарослыя і дзеці. Дзе-нідзе ляжалі абвугленыя, не паспеўшыя згарэць, трупы аднавяскоўцаў. Людзі галасілі. Страшна было глядзець.

Усё гэта запомніў на ўсё жыццё. Такое не забываецца.

Магіла ахвяр фашызма в. Чкалава

У цэнтры вёскі пахаваны 24 жыхары. Дзве сям’і былі растраляны за вёскай у 1942 годзе запальваючымі кулямі. У чэрвені 1944 года яшчэ 19 жыхароў былі спалены разам з усёй вёскай у час карнай аперацыі супраць партызан і насельніцтва Рэчыцкай партызанскай зоны. У 1965 г. на магіле ўсталявана стэла з барыльефнай выявай старога і жанчыны з дзіцём.

Першай ахвярай фашыстаў ў 1941 годзе стаў Пальчык Павел Міхеевіч, які даглядаў пчол. Калі ехалі фашысты, ен узбунтаваў пчол, і тыя наляцелі на фашыстаў. За гэта яго і растралялі на месцы.

Перад самым прыходам фашыстаў калгасную жывёлу, машыны, трактары адправілі на Усход.

Жыхары вёскі арганізаваліся ў партызанскі атрад імя Чапаева. Брыгада базіравалася ў раёне в. Вузнаж. Арганізатар – Шульга Іван Маісеевіч. Удзельнікі – Празаровіч сцяпан Адамавіч, Юдзенка Анатоль Рыгоравіч, Дземідзенка Леанід Адамавіч, Шылянок Рыгор Адамавіч, Юдзенка Леанід Леўкавіч.

У вёсцы арганізавалася невялікая падпольная арганізацыя, арганізатарам якой таксама быў Шульга Іван Маісеевіч. Удзельнікі – Празаровіч сцяпан Адамавіч, Васілеўскі Іван Герасімавіч, Галіцкі Пятро Стасевіч. Яны здабылі радыё, слухалі Маскву, пісалі лістоўкі ад рукі, распаўсюджвалі сярод аднавяскоўцаў і ў суседніх вёсках. Мелі сувязь з партызанамі. У 1942 годзе немцы арыштавалі іх і завезлі ў Васілевіцкую камендатуру. Праз некаторы час яны былі расстляны ва ўрочышчы Рубанцы за Васілевічамі.

Партызаны наносіліт жорсткія удары по ворагу, таму немцы арганізавалі некалькі карных экспедыцый і ў 1942 годзе расстралялі сем’і Пінчук і Кульганік.

У чэрвені 1943 года немцы, адыходзячы на захад, сталі паліць навакольныя вёскі. Жыхары Чкалава пачалі выбірацца ў лес і будаваць там зямлянкі, забралі туды і адзенне і скаціну. Але многія старыя засталіся ў вёсцы. 17 чэрвеня 1943 года немцы прачосвалі лес. Сустракаючы людзей, лавілі і вялі ў вёску. Некаторых расстрэльвалі ў зямлянках. Людзей, прыведзеных з леса, і тых, якія былі у вёсцы, фашысты сагналі ў хлеў і падпалілі яго.

21 лістапада 1943 года байцы 354 стралковай дывізіі 1203 стралковага палка з удзелам партызанскага атрада імя Кірава вызвалілі в. Чкалава.

Брацкая магіла аг. Чыркавічы

На паўднёвай ускраіне вёскі, каля дарогі Парычы-Светлагорск, пахавана 2806 савецкіх воінаў 48-й і 65-й армій, якія загінулі ў 1943-44 гг. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вёска Чыркавічы захоплены ў жніўні 1941 г.

У ходзе баявых аперацый у лістападзе 1943г. часці 65-й арміі вызвалілі вёску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У снежні, сканцэнтраваўшы на гэтым участку буйныя сілы, фашысты пачалі наступленне на правы фланг 65-й арміі. З упартымі баямі нашы войскі мусілі адыйсці. На дапамогу ім была перакінута 194-я стралковая дывізія 48-й арміі. Наступленне фашыстаў было спынена.

У 1958г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з вянком і каскай у руках.

Брацкая магіла в. Чэрнін

5 ліпеня 1941 г. быў захоплены райцэнтр – пасёлак Парычы. Пасля гэтага нямецкія разведвльныя механізаваныя атрады з’явіліся ў в. Чэрнін. Акупіравана вёска была да 24 ліпеня 1941 г. Аднак да 28 ліпеня 66-ы стралковы корпус вызваліў Чэрнін. У хуткім часе вёску акупіравалі другі раз (да канца ліпеня 1941 г.). Вызвалена вёска 27 лістапада 1943 г. гвардзейцамі 38-й дывізіі, але 20 снежня зноў захоплена ворагам. Канчаткова вёска Чэрнін вызвалена падчас беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” 24 чэрвеня 1944 г. воінамі 69-й і 44-й гвардзейскімі дывізіямі. У жорсткім баю каля Чэрніна вызначыўся батальён 237-га стралковага палка маёра І.І. Каваленкі. Сам афіцэр быў адзначаны ордэнам Суворава ІІІ ступені. Палкаводчыя ордэны за прарыў нямецкай абароны каля Чэрніна атрымалі таксама камандзір батальёна 237-га стралковага палка капітан Д.В. Багданаў і камандзір батальёна 120-га стралковага палка капітан Н.А. Цібізаў.

Зараз у цэнтры вёскі пахавана 976 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні раёна і вёскі.

Брацкая магіла в. Язвін

Вядома, што вёска была захоплена ворагамі да 24 ліпеня 1941 г.

Вызвалена прыкладна 28 лістапада 1943 года. Аднак 21 снежня 1943 года ў выніку фашысцкага контрудару вёска Язвін зноў акупіравана. 24 студзеня вызвалена часцямі 194-й Рэчыцкай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, аднак хутка зноў захоплена ворагам. У другой палове лютага 1944 года вёска вызвалена 170-й Рэчыцкай ордэна Суворава стралковай дывізіяй.

Зараз у брацкай магіле на грамадзянскіх могілках пахаваны 1173 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі сельсавета.