Маісееўка — сэрцу родны куток: Дзень вёскі адсвяткавалі ў Светлагорскім раёне

Светлагорскiя навiны

18 жніўня День вёскі адзначылі ў Маісееўцы.

Над вёскай лунала музыка, сонца шчодра сагравала цяплом, адкрытая пляцоўка перад сельскім домам культуры гатовая была прыняць усіх ахвочых. Гасцей і жыхароў сяла сустракалі выставы народнай творчасці і дзіцячага малюнка. Дзеці радаваліся вялікім гульнявым пляцоўкам. На імправізаванай сцэне танчылі і спявалі таленавітыя жыхары і госці Маісееўкі. Таксама прайшло асвячэнне пладоў, прымеркаванае да Яблычнага Спасу. А напрыканцы мерапрыемства ўсіх чакаў дзівосны пачастунак — знакамітая маісееўская юха. Вось якім вясёлым і смачным атрымалася свята.